Вы тут

У апошні тыдзень лета ў Магілёве пройдуць традыцыйныя «Жнівеньскія чытанні»


Традыцыйныя «Жнівеньскія чытанні» пройдуць у бібліятэках Магілёва ў апошні тыдзень лета, паведамляе БелТА.


З 24 па 31 жніўня ў бібліятэках горада будзе праходзіць цыкл інфармацыйна-асветных мерапрыемстваў. «У фарматах анлайн і афлайн для педагогаў, бацькоў і навучэнцаў пройдуць разнастайныя профі-лабараторыі, інфарм-дайджэсты, педагагічныя агляды з прэзентацыяй асветных пазнавальных праектаў, аматарскіх аб’яднанняў і студый у дапамогу арганізацыі вольнага часу і папаўнення ведаў па школьнай праграме», — расказалі арганізатары.

У бібліятэках горада арганізуюць выставы-кірмашы, адкрытыя прагляды. Тут жа можна будзе азнаёміцца з кніжнымі і часопіснымі падборкамі: «Педагогу ў дапамогу», «6-ы школьны дзень», «Наша інфармацыя — ваш поспех!». Як адзначылі арганізатары, гэтыя падборкі напоўнены актуальнай інфармацыяй і карысным інфармацыйна-практычным матэрыялам як для настаўнікаў, так і для школьнікаў.

На працягу тыдня спецыялісты бібліятэк наведаюць установы адукацыі горада ў рамках педагагічнага форуму, дзе падзеляцца крэатыўнымі ідэямі і лепшымі бібліятэчнымі практыкамі ў дапамогу працэсу навучання.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».