Вы тут

«Не менш за 15 гадоў!» Лукашэнка ставіць задачу па забеспячэнні захаванасці сельгастэхнікі


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка патрабуе забяспечваць захаванасць камбайнаў і трактараў у гаспадарках на працягу не менш за 15 гадоў. Аб гэтым ён заявіў у ходзе рабочай паездкі ў Пружанскі раён, перадае БелТА.


Аляксандру Лукашэнку на мехдвары ААТ «Жураўлінае» у Пружанскім раёне далажылі аб стане машынных двароў у цэлым у Брэсцкай вобласці, работах па давядзенні шэрагу з іх да належнага ўзроўню.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на забеспячэнне захаванасці дарагой тэхнікі. Напрыклад, камбайны ў лепшых гаспадарках працуюць і да 20 гадоў. Таму Прэзідэнт арыентуе хоць бы на тэрмін у 15 гадоў. «Але не 10! Па тэхніцы будзем весці гаворку аб службе камбайнаў і трактараў 15 гадоў. Не менш», — падкрэсліў беларускі лідар.

Ён запэўніў, што на будучы год заказ рэгіёну па тэхніцы будзе выкананы, але важна забяспечыць захаванасць і належнае абслугоўванне.

«Трэба берагчы. Гэта вялікія грошы!»- патрабуе Аляксандр Лукашэнка.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.