Вы тут

Мінпрыроды прапануе абмеркаваць праект па пытанні пераўтварэння помніка прыроды


На грамадскія абмеркаванні ў інтэрнэце на сайце «Прававы форум Беларусі» вынесены праект пастановы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь "Аб пераўтварэнні помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Парк «Жылічы» (праект пастановы).


Указаным праектам пастановы прадугледжваецца пераўтварэнне ў Кіраўскім раёне Магілёўскай вобласці батанічнага помніка прыроды рэспубліканскага значэння «Парк «Жылічы» ў батанічны помнік прыроды «Парк Булгакаў» у сувязі са зменай яго межаў, плошчы, рэжыму аховы і выкарыстання. 

У выніку будуць усталяваны новыя межы, плошча і землекарыстальнікі помніка прыроды, а таксама па ўзгадненні з Кіраўскім раённым выканаўчым камітэтам батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Парк «Жылічы» перайменаваны ў батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння «Парк Булгакаў».

Свае заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме Беларусі або накіраваць у Мінпрыроды (арганізатару грамадскіх абмеркаванняў) па 25 жніўня па наступным электронным адрасе zakaznik@minpriroda.gov.by.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота: minpriroda.gov.by

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.