Вы тут

Аб разліках на ўраджай, падтрымцы вяскоўцаў і імпартазамяшчэнні. Аб чым гаварыў Лукашэнка ў гаспадарцы Пружанскага раёна


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час паездкі ў Пружанскі раён наведаў гаспадарку «Жураўлінае», паведамляе БелТА.


У першую чаргу ў Пружанскім раёне Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на ўнясенне мінеральных угнаенняў, таму што ў многім гэта аснова ўраджаю. Аб’ёмы і ў наступным годзе трэба захаваць і пакрыху прыбаўляць.

Аб планах на ўраджай

У бягучым годзе аграрыі чакаюць ураджай збожжавых каля 11 млн т, у тым ліку больш за 8 млн т каласавых. Плюс яшчэ рапс і зерне кукурузы, далажыў Прэзідэнту міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло.

«Нам трэба ўтрымаць унясенне мінеральных угнаенняў у тых аб’ёмах, што былі ў гэтым годзе, і хоць чуць-чуць прыбаўляць. Тады мы будзем стабільна мець 11-11,5 млн т збожжавых», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што задача па дасягненні такой ураджайнасці ставілася на перспектыву двух гадоў, але ўдалося яе выканаць ужо ў бягучым годзе. Дапамагло і добрае надвор’е, але ў цэлым важна разумнае гаспадаранне на зямлі і строгае захаванне тэхналогій, звярнуў увагу Прэзідэнт.

Аб перспектывах вытворчасці гербіцыдаў

Ігар Брыло паабяцаў, што ўжо ў нядзелю намалот збожжавых каласавых па краіне складзе 7 млн т, а гэта каля 85 працэнтаў ад плошчаў, што падлягаюць уборцы. Асаблівая ўвага ўдзяляецца пасевам з палегліцай. Для іх уборкі ў гаспадарках ёсць неабходная тэхніка.

На ўраджайнасць уплывае і ўнясенне ў глебу гліфасатаў — гербіцыдаў, якія выкарыстоўваюцца для барацьбы з пустазеллем. Магчыма, у Беларусі атрымаецца наладзіць іх вытворчасць. Аснова гербіцыда — кітайская. «Чаму з кітайцамі не дамовіцца і не паспрабаваць? Няма нерэалізуемых праблем. Таму па хіміі трэба працаваць», — перакананы Аляксандр Лукашэнка.

Аб вырошчванні рапсу

На палях гаспадаркі «Жураўлінае» Прэзідэнту прадставілі выстаўку насення сартоў і гібрыдаў рапсу, прадукцыю з яго. Выраблена яна на суседнім прадпрыемстве «Аграпрадукт».

«Мы не памыліліся па рапсе?» — спытаў Аляксандр Лукашэнка.

Губернатар Брэсцкай вобласці Юрый Шулейка запэўніў, што не. Попыт на прадукцыю з рапсу расце, таму штогод пашыраюцца пасяўныя плошчы гэтай культуры, расце і ўраджайнасць.

Аб падтрымцы вяскоўцаў

Кіраўнік дзяржавы чарговы раз звярнуў увагу на важнасць дадатковай падтрымкі вяскоўцаў, якія пражываюць і працуюць у зоне адказнасці гаспадарак і вытворчых прадпрыемстваў. Вырашэнне пытанняў сацыяльнай сферы стаіць у адным шэрагу з развіццём вытворчасцей і павышэннем эфектыўнасці іх работы.

«У магіле кішэняў няма. Што мы, на той свет забяром гэтыя грошы? Трэба і сялянам дапамагаць», — падкрэсліў беларускі лідар.

Напярэдадні на гэту ж тэму ён выказаўся і ў час наведвання ў Гродзенскім раёне вытворчага кааператыва імя В.І.Крамко. Прэзідэнт акцэнтаваў увагу, што няхай у прадпрыемства будзе і меншая рэнтабельнасць, але аб сацыяльнай сферы забываць нельга.

Аб імпартазамяшчэнні

У гаспадарцы Аляксандр Лукашэнка таксама азнаёміўся з тэхналогіяй вырошчвання рапсу, якая выкарыстоўваецца тэхнікай.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што цяпер адна з важнейшых задач — адысці ад імпарту. «Аж да таго, каб вызначаць: дазваляю купіць камбайн, дазваляю купіць сеялку. Астатняе — беларускае, — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. — Інакш у адваротным выпадку мы ніколі не забяспечым загрузку сваіх прадпрыемстваў».

Пры гэтым Прэзідэнт звярнуў увагу, што і вытворцам тэхнікі трэба забяспечваць гарантыйнае абслугоўванне машын хаця б на працягу трох гадоў.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.