Вы тут

У Маладзечанскім раёне работнікі гаспадаркі вывезлі з фермы 205 кілаграмаў камбікорму


Падчас сумеснага рэйду па аб’ектах аграпрамысловага комплексу супрацоўнікі Маладзечанскага РАУС і аддзела Дэпартамента аховы выявілі факт крадзяжу камбікорму ў адным з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Падрабязнасці паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў райаддзела міліцыі. 


Так, на выездзе з тэрыторыі малочнатаварнай фермы міліцыянерамі была спынена конная павозка, якая належыць аграпрадпрыемству. Кіраваў транспартам 44-гадовы жывёлавод гэтай гаспадаркі. Мужчына не стаў адмаўляцца і расказаў, што ў канцы начной змены, бліжэй да 7 гадзін раніцы, выкраў са складу 35 кілаграмаў камбікорму, які і перавозіў. Маёмасць была канфіскавана і перададзена на адказнае захоўванне ў гаспадарку.

Падчас разбору ў супрацоўнікаў міліцыі з’явіліся падставы меркаваць, што да крадзяжу сыравіны можа мець дачыненне 53-гадовая загадчыца гэтай фермы. Падазрэнні праваахоўнікаў пацвердзіліся — у гаспадарчай пабудове па месцы жыхарства жанчыны выявілі і канфіскавалі чатыры мяхі грануляванага камбікорму агульнай вагой 170 кілаграмаў.

Па гэтых фактах цяпер праводзяцца праверкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.