Вы тут

У Брагінскім раёне затрыманы жывёлавод, які краў па-буйному


Участковыя інспектары Брагінскага РАУС у вёсцы Сцяжорнае Брагінскага раёна спынілі аўтамашыну «Фальксваген Гольф». За рулём быў 47-гадовы дырэктар сялянскай фермерскай гаспадаркі. Ён раней трапляў у поле зроку міліцыі як скупшчык крадзенага. 


У салоне аўто ляжалі пяць мяхоў мукі ўласнага памолу вагой 176 кілаграмаў. Кіроўца спрабаваў утаіць, дзе ён набыў груз, але не атрымалася. Супрацоўнікі высветлілі, што прадавец — 47-гадовы жывёлавод ААТ «Малажынскі», які таксама раней быў заўважаны ў крадзяжы.

Як паведамляе аддзяленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, асартыменту выкрадзенага работнікам гаспадаркі магла б пазайздросціць любая крама. Міліцыянеры знайшлі ў гаспадарчай пабудове шэсць мяшкоў мукі ўласнага памолу вагой 191 кілаграм, два мяшкі камбікорму «КД-К-3» вагой 71 кілаграм, чатыры мяшкі камбікорму «КД-К-2» вагой 124 кілаграмы, дзевяць мяшкоў збожжа кукурузы вагой 300 кілаграмаў, дванаццаць мяшкоў заменніка суцэльнага малака вагай 280 кілаграмаў. Дарэчы, гэта малако прызначалася для кармлення маладняку буйной рагатай жывёлы і атрымлівалася жывёлаводам на працягу апошніх месяцаў.

Цяпер дзеянням вяскоўца даецца прававая ацэнка ў рамках крымінальна-працэсуальнага заканадаўства. Нанесены ўрон склаў амаль 1800 рублёў. Выкрадзенае канфіскавана і перададзена ў аграпрадпрыемства.

Сяргей РАСОЛЬКА

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.