Вы тут

Усходні гараскоп на тыдзень


АВЕН. Панядзелак — удалы для завяршэння назапашаных спраў і вырашэння асабістых праблем дзень. Калі штосьці не будзе атрымлівацца, паспрабуйце не ісці напралом, адпусціце сітуацыю — паўторыце спробу праз некалькі дзён. Чым менш будзеце гаварыць пра свае намеры і планы, тым хутчэй яны ажыццявяцца. У сераду магчымы энергетычны і эмацыянальны ўздым. У пятніцу ўдала пройдуць дзелавыя сустрэчы, падпісанне дагавораў і візіты ў банк.


ЦЯЛЕЦ. На гэтым тыдні будзьце цвёрдымі і паслядоўнымі, спадзявайцеся толькі на свае сілы. Вас могуць паспрабаваць адгаварыць ад нейкай важнай справы, але ўсё ж варта жыць сваім розумам. У чацвер лепш абмежавацца роляй назіральніка. У асабістым жыцці вы, падобна, схільныя патрабаваць залішне многага. Той, хто зусім нядаўна здаваўся ледзь не ідэалам, пагражае выявіць далёка не ідэальны бок характару. У выхадныя паспрабуйце абараніць сябе ад непатрэбных кантактаў і пустой балбатні.


БЛІЗНЯТЫ. Вы нібы прачняцеся ад доўгага сну, на гэтым тыдні ваша дзейнасць стане прыкметна больш інтэнсіўнай: не выключана, што зоймецеся распрацоўкай новай стратэгіі для заваявання чарговай вяршыні. Вас чакаюць перспектыўныя прапановы і цікавыя творчыя ідэі. У сераду могуць з'явіцца новыя сябры. У суботу можа рэалізавацца ваша мара аб падарожжы.


РАК. Спрыяльны час для сур'ёзных пачынанняў, толькі не азірайцеся назад. Трэба ісці наперад і змагацца за асабістую прастору, адстойваць свае мэты. Многія вашы ідэі могуць ажыццявіцца толькі пры падтрымцы калег і сяброў. Нават самыя экстравагантныя з вашых задум знойдуць станоўчы водгук.


ЛЕЎ. Панядзелак можа парадаваць добрымі навінамі, аднак ёсць верагоднасць некаторага скажэння інфармацыі. У сераду не варта сумнявацца ў сваіх магчымасцях. Хто не рызыкуе, той не выйграе. Большая частка часу можа спатрэбіцца на вырашэнне прафесійных задач. Пры ўсёй занятасці паспрабуйце не забыцца пра свае абяцанні, дадзеныя блізкім. У сярэдзіне тыдня магчымы канфлікты на працы. Крытычна паглядзіце на сітуацыю, якая склалася, не варта звальваць віну на навакольных, а тым больш крыўдзіцца на іх. Выхадныя ж будуць удалымі практычна ва ўсіх адносінах.


ДЗЕВА. Час садзейнічае вырашэнню асабістых праблем. Калі ў вас быў канфлікт, вы астынеце і зможаце змірыцца. Калі задумалі памяняць працу, то цяпер самы час. Аднак не прыспешвайце падзеі і не спрабуйце ўвасабляць задуманае ў жыццё, не прадумаўшы дробязяў.


ШАЛІ. На гэтым тыдні паспрабуйце адсочваць, каму і што вы кажаце — вялікая верагоднасць сутыкнуцца з эфектам «сапсаванага тэлефона». У выніку ўсе заблытаюцца і застануцца вельмі незадаволеныя адно адным. Сустракаць гасцей лепш на сваёй тэрыторыі, у той жа час да новых знаёмстваў пакуль варта паставіцца скептычна і асцярожна. А вось з даўнімі сябрамі зносіны будуць прыемнымі і карыснымі. У пятніцу прысвяціце вечар стварэнню хатняй утульнасці і камфорту.


СКАРПІЁН. На мінулым тыдні вы папрацавалі на славу, таму на гэтым аб'ём працы будзе невялікі, а вольнага часу стане больш, чым звычайна. Пры гэтым можаце разлічваць на значны даход. У асабістым жыцці вас чакаюць прыемныя змены. У выхадныя могуць наведацца далёкія сваякі ці іншыя нечаканыя госці.


СТРАЛЕЦ. Вы ў цэнтры ўвагі, поўныя сіл і энергіі. У сярэдзіне тыдня задуманае атрымаецца ўвасобіць у жыццё, калі праявіце ініцыятыву. Вы паступова рухаецеся ў патрэбным напрамку. У чацвер можа адбыцца падзея, якая будзе спрыяць жыццёвым зменам у лепшы бок, толькі не перашчыруйце ў адстойванні сваіх поглядаў. Дазвольце сабе адпачынак у выхадныя, пажадана за горадам.


КАЗЯРОГ. На гэтым тыдні будзеце атрымліваць задавальненне ад дзелавых сустрэч і кантактаў. Праца можа запатрабаваць ад вас больш часу, чым звычайна. Жыццярадаснасць, аптымізм і вера ў сябе дазволяць дасягнуць намечаных мэт і плаўна перайсці да новых задач. Паспрабуйце не паказваць свой бурны тэмперамент і ні з кім не сварыцца.


ВАДАЛІЎ. Тыдзень можа аказацца даволі клапатлівым і напружаным, планы давядзецца мяняць, узваліўшы на сябе дадатковы аб'ём работы. Надыходзіць час перамен, і вам неабходна быць да іх падрыхтаваным. Гэта час, калі варта развітвацца з састарэлым — няхай гэта будуць рэчы або адносіны. Чацвер прынясе некаторае расчараванне і ўскладненне ў адносінах з вашым абраннікам. У нядзелю пабудзьце ў адзіноце.


РЫБЫ. Некаторы арэол таямнічасці і загадкавасці на гэтым тыдні вам не перашкодзіць, а толькі будзе садзейнічаць зацікаўленасці навакольных у зносінах з вамі. Будзьце ўважлівыя ў выбары крыніц інфармацыі — верагодныя недакладнасці і скажэнні. Канфліктную сітуацыю ў сераду пажадана своечасова абысці, давярайце сваёй інтуіцыі. У выхадныя ўспомніце пра назапашаныя хатнія справы і праблемы.

Прэв’ю: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».