Вы тут

Русы: У Беларусі і Югры вельмі шмат агульных інтарэсаў


У Беларусі і Югры вельмі шмат агульных інтарэсаў, заявіў журналістам старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіл Русы па выніках сустрэчы з дэлегацыяй Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры на чале з намеснікам губернатара акругі Раманам Генкелем, паведамляе БелТА.


«Гэты край унікальны і цікавы для нашай сумеснай работы. Але існуючы паміж намі аб’ём тавараабароту крыху нас не задавольвае, таму што агульных інтарэсаў вельмі шмат. Калегам патрэбна, напрыклад, лесанарыхтоўчая тэхніка, транспарт, электробусы і тралейбусы на аўтаномным ходзе, велікагрузныя аўтамабілі, трактарная тэхніка, — сказаў Міхаіл Русы. — Гэты візіт праходзіць у вельмі ўдалы час: кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача імпартазамяшчэння, і Беларусь можа ў нафтаразведцы, нафтаздабычы, новых і найноўшых тэхналогіях прапанаваць шмат з таго, што раней закуплялася Расіяй у краінах Захаду. Штогод у Югры праходзяць міжнародныя мерапрыемствы, якія датычацца IT-тэхналогій. І наш Парк высокіх тэхналогій бачыць нямала агульных падыходаў для сумеснага развіцця гэтага сектара эканомікі».

Сенатар нагадаў, што ў рамках рэалізацыі 28 дарожных карт саюзнага супрацоўніцтва кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача выхаду на адзіную энергасістэму. "І на транспартную лагістыку. Увага таксама пастаўкам прадуктаў харчавання, асабліва, рыбнай прадукцыі. Яшчэ на праведзеным у Магілёве Форуме рэгіёнаў ужо было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве ХМАА з трыма беларускімі абласцямі, яно будзе пралангоўвацца, — адзначыў ён. — Шмат агульных інтарэсаў і ў гуманітарнай сферы. Моладзь, культура, абарона гістарычнай памяці — беларускія крокі ў гэтых сферах вельмі сугучныя з тымі, што рабяць нашы калегі. І нам паступіла ад іх шмат цікавых прапаноў.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.