Вы тут

Паступленні ў бюджэт Гомельскай вобласці ў студзені-ліпені павялічыліся на 2,7 працэнта


За сем месяцаў гэтага года ў кансалідаваны бюджэт Гомельскай вобласці паступіла Br1,668 млрд. Адносна ўзроўню аналагічнага мінулагодняга перыяду паступленні павялічыліся на 2,7 працэнта, або Br44,3 млн у фактычных цэнах. Аб гэтым БелТА паведаміла першы намеснік начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Гомельскай вобласці Таццяна Сідарэнка.


Паводле інфармацыі Таццяны Сідарэнка, у фарміраванні бюджэту рэгіёна ўдзельнічалі больш за 826 тыс. плацельшчыкаў, у тым ліку звыш 19 тыс. арганізацый, каля 31 тыс. індывідуальных прадпрымальнікаў і больш за 776 тыс. фізічных асоб.

«Амаль 74 працэнты даходаў бюджэту вобласці ў студзені-ліпені сфарміравана за кошт паступленняў пяці падаткаў. 34,7 працэнта — за кошт падаходнага падатку, 17,7 працэнта — ПДВ, 10,8 працэнта — падатку на прыбытак, 6,2 працэнта — на нерухомую маёмасць і 4,2 працэнта — экалагічнага», — расказала першы намеснік начальніка.

Ад арганізацый дзяржсектара эканомікі ў бюджэт Гомельскай вобласці паступіла амаль Br1,2 млрд. На іх долю прыпадае 71,5 працэнта агульных паступленняў. Уклад арганізацый недзяржаўнага сектара — Br362,1 млн (21,7 працэнта), індывідуальных прадпрымальнікаў — Br64,8 млн (3,9 працэнта), фізічных асоб — Br48,1 млн (2,9 працэнта).

Восем буйнейшых падаткаплацельшчыкаў пералічылі ў бюджэт Br751,5 млн — гэта 45 працэнтаў ад даходаў вобласці. «Лідарам з’яўляецца РУП «Вытворчае аб’яднанне „Беларуснафта“, удзельная вага плацяжоў якога перасягнула 29 працэнтаў агульных паступленняў у бюджэт вобласці», — удакладніла Таццяна Сідарэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».