Вы тут

Эканоміка, моладзь і роля жанчын у грамадстве


У Савеце Рэспублікі адбылася сустрэча старшыні Пастаяннай камісіі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіла Русага з дэлегацыяй Ханта-Мансійскай атаномнай акругі (Югры) на чале з Раманам Генкелем, намеснік губернатара. Падчас сустрэчы ўдзельнікі абмеркавалі шэраг аспектаў, датычных беларуска-расійскага супрацоўніцтва, сярод якіх эканамічныя зносіны, патрыятычнае выхаванне моладзі, а таксама роля жанчын у развіцці грамадзянскай супольнасці. 


Прадстаўнікі беларускай дэлегацыі засяродзілі ўвагу на тым, што развіццё праз рэгіёны — самы кароткі шлях дасягнення агульных мэтаў. Беларускі бок падкрэсліў, што адкрыты да новых прапаноў і супрацоўніцтва, а таксама гатовыя падключацца па любым напрамку. Раман Генкель нагадаў, што ў рамках рэалізацыі 28 дарожных карт саюзнага супрацоўніцтва кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача выхаду на адзіную энэргасістэму. Надаецца ўвага пастаўкам прадуктаў харчавання, асабліва, рыбнай прадукцыі. Пункты супрацоўніцтва назіраюцца і ў іншых сферах: культурнай, моладзевай, патрыятычнай. 

— Гэты край унікальны і цікавы для нашай сумеснай працы. Але існуючы паміж намі аб’ём тавараабароту некалькі нас не задавальняе, таму што кропак судакранання вельмі шмат. Калегам патрэбна, напрыклад, лесанарыхтоўчая тэхніка, транспарт, электробусы і тралейбусы на аўтаномным ходзе, велікагрузныя аўтамабілі, трактарная тэхніка, — сказаў Міхаіл Русы — Гэты візіт праходзіць у вельмі ўдалы час: кіраўнікамі дзяржаў пастаўлена задача імпартазамяшчэння, і Беларусь можа ў нафтаразведцы, нафтаздабычы, новых і найноўшых тэхналогіях прапанаваць шмат з таго, што раней закуплялася Расіяй у краінах Захаду. Штогод у Югры праходзяць найбуйнейшыя міжнародныя мерапрыемствы, якія датычацца IT-тэхналогій. І наш Парк высокіх тэхналогій бачыць нямала кропак судакранання для сумеснага развіцця гэтага сектара эканомікі.

У сваю чаргу прадстаўнікі расійскай дэлегацыі адзначылі, што ў поўнай меры падтрымліваюць тэзіз, датычны эканомікі — менавіта яна звязваючае звяно ў межрэгіянальным узаемадзеянні. Эканоміка з’яўляецца кропкай росту патэнцыяла развіцця адносін паміж краінамі. Расійскі бок звярнуў увагу на тое, што агульная задача заключаецца не толькі ў тым, каб набываць беларускую прадукцыю, але і ў выбудоўванні доўгатэрміновага супрацоўніцтва. Напрыклад, праз стварэнне падраздзяленняў беларускіх кампаній у расійскіх рэгіёнах:

— У нас ужо адбылося некалькі сустрэч. Безумоўна, аснова нашага ўзаемадзеяння і супрацоўніцтва — гэта ў першую чаргу эканоміка, тыя прадпрыемствы, якім цікавы рынак Югры, — сказаў Раман Генкель. — У сваю чаргу нашыя Югарскія прадпрыемствы таксама зацікаўлены ў выхадзе на беларускі рынак. Мы ўжо адзначалі, што тыя лагістычныя ланцужкі, якія зараз змушана перапыніліся, — гэта ў першую чаргу магчымасці для кампаній заняць гэтыя нішы. І, самае галоўнае, заняць іх доўгатэрмінова. Тут наша мэта не толькі і нават не столькі паглядзець прадукцыю, якая вырабляецца на тэрыторыі Беларусі, але яшчэ і выбудаваць кааперацыйныя ланцужкі, каб прадпрыемствы маглі лакалізаваць у той ці іншай ступені, можа быць, адкрыццё сэрвісных цэнтраў, зборачных вытворчасцяў, ужо арганізаваць вытворчы працэс на тэрыторыі округа.

Падчас сустрэчы прадстаўнікамі дэлегацый быў зроблены акцэнт і на патрыятычным выхаванні. Было адзначана, што моладзь прымае актыўны ўдзел у грамадскім жыцці, маладзёжны парламентарызм развіваецца на розных узроўнях. Рабяты з юнага ўзросту дэманструюць жаданне займацца дэпутацкай дзейнасцю, прапаноўваць розныя ініцыятывы. У якасці прыкладу супрацоўніцтва дзвюх краін быў узгаданы патрыятычны праект «Цягнік памяці», які аб’яднаў каля 200 дзяцей з розных рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Удзельнікі сустрэчы паведамілі, што ў 2023 годзе «Цягнік памяці» таксама адбудзецца, падрыхтоўчая работа ўжо пачалася. Плануецца, што колькасць удзельнікаў павялічыцца.

Вынікам сустрэчы бакоў стала падпісанне пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Беларскім саюзам жанчын і Еўразійскім аб’яднаннем жанчын — рэгіянальных лідараў. Удзельнікі сустрэчы адзначылі актыўную ролю жанчын у развіцці грамадскай супольнасці і дыпламатыі. У Беларусі і Расіі ёсць ініцыятыўныя людзі, гатовыя павялічваць жаночую ролю ў грамадска-палітычным, культурным і эканамічным жыцці. Мэтай падпісання пагаднення стала аб’яднанне намаганняў і сумеснай работы, а таксама стварэнне камунікацый для абмену ведамі, вопытам і арганізацыяй агульных праектаў.

Арына КАРПОВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.