Вы тут

Андрэйчанка: Беларусь і Лаос зацікаўлены ў актывізацыі дыялогу па ўсіх напрамках


Старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка правёў сустрэчу ў рэжыме відэа-канферэнцсувязі са старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі Ксайсамфонам Пхамвіханам, паведаміла БелТА.


«Ініцыятыва правядзення сённяшняй сустрэчы сведчыць аб нашым шчырым імкненні да актывізацыі беларуска-лаоскага дыялога па ўсіх пытаннях, якія ўяўляюць узаемную цікавасць. Сучасны свет мяняецца далёка не ў лепшы бок. І ў гэтай сітуацыі мы павінны задзейнічаць парламенцкае вымярэнне для ўмацавання і развіцця дружалюбных сувязей як у рамках двухбаковых адносін, так і на палях міжнародных арганізацый, прасоўваючы мірны, аб’яднальны парадак дня, — сказаў Уладзімір Андрэйчанка. — Добрая аснова для гэтага ў нас ёсць. У красавіку 2014 года адбыўся афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь у той час старшыні Нацыянальнага сходу, а цяпер віцэ-прэзідэнта Лаоса Пані Ятхату. Было падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным сходам Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі. Пры неабходнасці гатовы яго актуалізаваць».

Спікер нагадаў, у адпаведнасці з пагадненнем у парламентах абедзвюх краін дзейнічаюць рабочыя групы па двухбаковым супрацоўніцтве. «Наша бліжэйшая задача — істотна актывізаваць іх дзейнасць. Менавіта яны павінны стаць ініцыятарамі новых ідэй і напрамкаў супрацоўніцтва, эфектыўнай пляцоўкай для сур’ёзнага абмеркавання сумеснай работы. Тым больш што магчымых тэм, дзе мы можам аказаць сур’ёзнае садзейнічанне выканаўчай уладзе для пашырэння міждзяржаўнага ўзаемадзеяння, дастаткова. Гэта і пытанні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, развіцця сувязей у сферы культуры, адукацыі і навукі, узаемнай падтрымкі на міжпарламенцкіх пляцоўках», — адзначыў ён.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.