Вы тут

Прадпрыемствы «Беллегпрама» маюць намер развіваць супрацоўніцтва з Ніжнім Ноўгарадам


Прадпрыемствы «Беллегпрама» маюць намер развіваць супрацоўніцтва з Ніжнім Ноўгарадам, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-сакратара канцэрна Марыну Васькевіч.


Беларуская дэлегацыя на чале з намеснікам старшыні Мінгарвыканкама Надзеяй Лазарэвіч наведвае Ніжні Ноўгарад.

Дэлегаты сустрэліся з кіраўніком Ніжняга Ноўгарада Юрыем Шалабаевым у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 801-й гадавіны з дня заснавання горада.

Як адзначылі ў прэс-службе, у Ніжнім Ноўгарадзе адкрываюцца новыя перспектывы ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва прадпрыемстваў Беларусі і расійскага рэгіёна. Так, напрыклад, дасягнута дамоўленасць аб заключэнні кантракта паміж ААТ «Белфа» і ГМ «Горад Горкі» на пастаўку штучнага футра, а салігорская «Купалінка» плануе адкрыць фірменны магазін у адным з гандлёвых цэнтраў горада".

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.