Вы тут

Павялічыць аб’ём малакаперапрацоўкі. Галоўчанка аб задачах галіны на Рагачоўскім МКК


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка абмеркаваў пытанні малакаперапрацоўчай прамысловасці на Рагачоўскім малочнакансервавым камбінаце. Задача — павялічыць аб’ём прадукцыі малакаперапрацоўкі, паведамляе БелТА.


Прэм’ер-міністр разгледзеў асобныя пытанні забеспячэння сыравінай айчыннай малакаперапрацоўчай прамысловасці, а таксама сітуацыю па вытворчасці малака ў краіне ў цэлым. Ён акцэнтаваў увагу на тым, што стаіць задача павялічыць аб’ём прадукцыі малакаперапрацоўкі. Для гэтага неабходна нарошчваць аб’ёмы малака, павышаць яго якасць і загружаць вытворчыя магутнасці на 100 працэнтаў, бо гэта — нашы грошы. «За 6 месяцаў бягучага года ў краіне выраблена 4,5 млн т малака, фактычна гэта ўзровень мінулага года з невялікай прыбаўкай у памеры 0,4 працэнта», — адзначыў Раман Галоўчанка.

Зроблены акцэнт на корманарыхтоўцы, павышэнні эфектыўнасці аддачы сыравінных зон. Паводле слоў прэм’ер-міністра, на чале піраміды павінен стаць перапрацоўшчык, як пэўны цэнтр акумуліравання прыбытку. Аднак для гэтага ён павінен добра фінансаваць гаспадаркі сваёй сыравіннай зоны, а яны ў сваю чаргу — спраўна забяспечваць яго сыравінай. Ён заслухаў кіраўніцтва вобласці і прадпрыемства, якія расказалі аб сітуацыі з забеспячэннем натуральнамалочнай прадукцыяй (у першую чаргу насельніцтва), выкананнем графікаў па дапастаўках малочнай прадукцыі, а таксама станам спраў з экспартам.

Перад пачаткам нарады Раман Галоўчанка наведаў кансервавы і бляшаначны цэхі прадпрыемства, азнаёміўся з работай цэха па вытворчасці сыроў.

Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат — буйнейшае малакаперапрацоўчае прадпрыемства Гомельскай вобласці магутнасцю да 1,2 тыс.т малака-сыравіны ў суткі. Сыравінная зона камбіната ўключае каля 60 сельгаспрадпрыемстваў рэгіёна. Прадпрыемства лідзіруе па аб’ёму вытворчасці малочных кансерваў сярод краін СНД. У яго склад уваходзяць некалькі спецыялізаваных філіялаў, у тым ліку па вытворчасці сыроў у Буша-Кашалёве, Жлобінскі і Веткаўскі малочныя заводы, Гандлёвы дом у Мінску. Камбінат таксама з’яўляецца заснавальнікам сельгаспрадпрыемстваў — СУП «Агра-Кароткавічы» Жлобінскага раёна і СУП «Забалацце-2010» Рагачоўскага раёна.

Цэнтральная вытворчая пляцоўка размешчана ў Рагачове і ўключае ў сябе поўны цыкл перапрацоўкі малака-сыравіны, захоўвання і рэалізацыі малочнай прадукцыі. Тут размешчаны некалькі вытворчых цэхаў і ўчасткаў: кансервавы магутнасцю 450 т малака за суткі, дзе выпускаюць знакамітую рагачоўскую згушчонку, па выпуску сыроў — прадукцыйнасцю 20 т сыроў і 8 т масла за суткі, а таксама натуральнамалочнай прадукцыі, дзіцячага харчавання і сухіх малочных прадуктаў. Ёсць бляшаначны і транспартны цэхі. Дарэчы, бляшанкі робяць з мёрскай бляхі, на іх выпуску прадпрыемства эканоміць да Br1,5 млн у месяц.

Вытворчасць няспынна мадэрнізуецца, што дае магчымасць павялічваць глыбіню перапрацоўкі малака-сыравіны і пашыраць асартымент выпрацоўваемай прадукцыі. Рагачоўскі камбінат з улікам філіялаў выпускае больш за 100 найменняў прадукцыі, у тым ліку малочныя кансервы, сыры, масла, сухія малочныя прадукты. За 2021-2022 гады ўкаранёна каля 25 новых найменняў.

Экспарт складае 75 працэнтаў ад агульнага аб’ёму продажаў прадпрыемства. Вядзецца работа па нарошчванні экспарту і паступленні выручкі за кошт пашырэння рынкаў збыту. За 2021 год і 6 месяцаў 2022 года павялічаны адгрузкі ў Расію, Казахстан, Грузію, Азербайджан, Таджыкістан, а таксама асвоены новыя рынкі — Лівія, Іарданія, Саудаўская Аравія і Манголія. У асноўным адгружаецца натуральнае згушчанае малако з цукрам і малако канцэнтраванае без цукру ў бляшанцы. У красавіку 2022 года ажыццёўлена першая пастаўка згушчанага малака ў буйной тары для прамысловай перапрацоўкі ў Кітай, работа па ўмацаванні супрацоўніцтва і пашырэнні асартыменту прадукцыі, якая пастаўляецца туды, прадаўжаецца. У 2022 годзе камбінат актыўна нарошчвае экспарт у Ізраіль і ЗША па натуральным згушчаным малаку з цукрам.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».