Вы тут

Галоўчанка: Урад чакае рэкорднае знешнегандлёвае сальда па выніках года


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка спрагназаваў у Беларусі па выніках года рэкорднае дадатнае сальда. Ён агучыў сваё меркаванне журналістам у час наведвання Рагачоўскага малочна-кансервавага камбіната, паведамляе БелТА.


«Па аб’ёмах экспарту мы прасядаем за кошт тройкі-чацвёркі экспарцёраў, якія трапілі пад найбольшы санкцыйны прэс, — адзначыў Раман Галоўчанка. — Лічу, што самы складаны час ужо мінуў — пачынаючы з мая, экспарт стабільна прырастае. Самае галоўнае, што яго заўсёды трэба ацэньваць у балансе гандлёвага сальда, якое паляпшаецца. Думаю, што па выніках года ў нас наогул будзе рэкорднае дадатнае сальда. Гэта звязана са скарачэннем імпарту і ростам экспарту. Але гэта вельмі важна для плацежнага балансу краіны: прыток валюты будзе дастатковы для таго, каб умацоўваць рэзервы і забяспечваць усе нашы плацежныя абавязацельствы».

На сёння экспарт у Еўрасаюз па зразумелых прычынах скараціўся практычна на трэць, таму інтэнсіўна ідзе яго замяшчэнне. «У чэрвені бягучага года мы маем гістарычны рэкорд экспарту ў Расію — больш за Br2 млрд, такой лічбы ніколі ў месячным аб’ёме не было, — сказаў Раман Галоўчанка. — У даволі ўзрыўным тэмпе расце экспарт у краіны далёкай дугі: няхай у абсалютных лічбах гэта не так многа — пакуль размова не пра сотні, а пра дзясяткі мільёнаў долараў. Тым не менш сам па сабе тэмп уражвае. Ёсць краіны Афрыканскага і Азіяцкага кантынентаў, а таксама Блізкага Усходу, куды экспарт вырас у дзясяткі разоў — Гана, Малі, Зімбабвэ і інш. Гэта сведчыць аб тым, што працэс дыверсіфікацыі ідзе».

За апошні час Беларусь таксама істотна прыбавіла на кітайскім рынку: у гандлі з гэтай краінай скарачаецца адмоўнае сальда, ідзе добрае нарастанне тэмпаў адгрузкі. «Такім чынам, мы балансуем тую цяжкую сітуацыю, у якую нас паставілі праз увядзенне санкцый і абмежаванняў», — сказаў на заканчэнне Раман Галоўчанка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.