Вы тут

Інфляцыя ў ЕАЭС у чэрвені засталася на ўзроўні мая


Інфляцыя ў Еўразійскім эканамічным саюзе ў чэрвені засталася на ўзроўні мая. Пра гэта паведаміла сёння на брыфінгу афіцыйны прадстаўнік ЕЭК Ія Малкіна, паведамляе БЕЛТА.


«Інфляцыя ў чэрвені гэтага года засталася на ўзроўні мая і склала 11,2% з пачатку года», — сказала Ія Малкіна.

Па дадзеных ЕЭК, у студзені-чэрвені бягучага года сярэднямесячная заработная плата павялічылася ва ўсіх дзяржавах-членах ЕАЭС. Самыя высокія тэмпы росту рэальнай сярэднямесячнай заработнай платы зафіксаваныя ў Казахстане (амаль 11%) і Кыргызстане (амаль 10%).

ВУП ЕАЭС у I квартале бягучага года склаў $ 472 млрд і павялічыўся на 3,6%. У I квартале зафіксаваны рост інвестыцый у асноўны капітал: у цэлым па Саюзе Індэкс фізічнага аб’ёму інвестыцый у асноўны капітал склаў 111%.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.