Вы тут

​У Салігорску пройдзе веламарафон «Соль Палесся — 2022»


Напярэдадні Дня шахцёра, які адзначаецца ў Беларусі 28 жніўня, адбудзецца веламарафон «Соль Палесся — 2022». Яго традыцыйна праводзіць ААТ «Беларуськалій». Заяўкі на ўдзел у мерапрыемстве падалі 500 чалавек.


Стартуе веламарафон ад будынка ўпраўлення «Беларуськалія» 20 жніўня ў 9.30. Шлях спартсменаў праляжа праз тэрыторыю Салігорскага і Любанскага раёнаў.

Велагонка пройдзе па перасечанай мясцовасці, лясным, палявым і гравійным дарогах і часткова па дарогах з удасканаленым пакрыццём. Дыстанцыі ўяляюць сабой 130, 70 і 35 кіламетраў. У велагонцы могуць удзельнічаць мужчыны і жанчыны ад 18 да 29 гадоў (клас «Маладзёжны»), ад 30 да 39 гадоў (клас «Дарослы»), ад 40 і старэй (клас «Мастерс»). Пераможцы па кожнай дыстанцыі будуць узнагароджаны кубкамі і грашовымі прэміямі, як у жаночым, так і ў мужчынскім заліках.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».