Вы тут

Жніво пад крыламі ветрака


У адкрытым акцыянерным таварыстве «Агра-Абярэг» Пухавіцкага раёна гэтымі днямі заканчваецца жніво. Камбайнеры намалацілі, а вадзіцелі перавезлі з палёў болей дзесяці тысяч тон зерня. Гаспадарка выканала дзяжаўны заказ у аб’ёме 1500 тон. Адным з апошніх хлебных палеткаў, на які выйшлі ўсе экіпажы камбайнерскага падраздзялення гаспадаркі, было яравое пшанічнае поле памерам сто пять гектараў. Адметнае гэтае поле тым, што над ім узвышаецца помнік драўлянага дойлідства — драўляны ветраны млын, які гісторыкі называюць шатравым ветраком. І хоць вятрак адносіцца да музейнага комплекса старажытных народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі», сам ён у ландшафце хлебных ніў выглядае вельмі сімвалічна і велічна. Нездарма многія ўвішныя наведвальнікі музея імкнуліся здымаць яго на фоне нівы, пакуль яна набірала сілу, калацілася і спела. 


 

Некалькі разоў за лета і мне ўдалося прыехаць на гэтае поле і шукаць ракурс «спрадвечнага сялянскага вобраза» на фоне маляўнічых аблокаў. Пашчасціла мне быць і ў той развітальны і шчымлівы момант, калі ландшафт незнавальна мяняўся, так бы мовіць перапранаўся — для поля настаў вырашальны момант аддзячыць рупнаму хлебаробу шчодрым ўраджаем. Сем камбайнаў гомсельмашаўскай маркі «Палессе» і два «Лексіоны» з раніцы выйшлі на густую хлебную хвалю. Адзін з удзельнікаў жніва камбайнер Васіль Сілівончык жыве недалёка ад гэтага поля з ветраком — у вёсцы Дудзічы, са свайго падворка кожны ён бачыць гэтыя мясціны. Хлопцу дваццаць тры гады, скончыў сельскагаспадарчы каледж, потым акадэмію, працуе у «Агра-Абярэг» інжынерам па экспуатацыі тэхнікі, другі жніўны сезон кіруе камбайнам. Сёлета ён стаў адным з першых камбайнераў-тысячнікаў. Сімвалічна, што менавіта Васіль Сілівончык убіраў хлеб каля самага ветрака.

Шмат гадоў у гаспадарцы працуюць трактарыст Уладзімір Рунец, камбайнер Іосіф Вільтоўскі, вадзіцель Андрэй Лабус і яго брат камбайнер Сергей Лабус, вадзіцелі Міхаіл Панця і Андрэй Воранаў, камбайнер Мікалай Ляпёшка, экпедытар па развозцы абедаў Уладзімір Герасімовіч. Камбайнер Сяргей Дулік кожны год на працягу шаснаццаці год прыяджае ў Дудзічы з Ганцавіцкага раёна, Крысціна Горбач і Яніна Зюлікава — маладыя аграномы, малады шафер Віталій Булак — усе яны ўдзельнікі жніва і героі гэтага фотарэпартажа. Дырэктар ААТ «Агра-Абярэг» Пётр Козак і галоўны аграном Максім Шабан задаволены працай хлебаолбаў. 

У гэты дзень адбылося віншаванне пераможцаў на жніве. Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі Пухавіцкага райвыканкама Аляксандр Маеўскі і першы сакратар Мінскага абластнога камітэта Аляксей Дзічкоўскі ўручылі падзякі і падарункі найлепшым з найлепшых. Упрыгажэннем свята стала вакальная група «Славяначка» Рудзенскага Дома культуры.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.