Вы тут

Петрышэнка: важна захоўваць традыцыі Палесся


Важна захоўваць традыцыі, звычаі, рамёствы Палесся і перадаваць іх з пакалення ў пакаленне. На гэтым зрабіў сёння акцэнт намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка ў гутарцы з журналістамі падчас VII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый «Кліч Палесся», які праходзіць у аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна (Гомельская вобласць), перадае БелТА.


На адкрыцці свята Ігар Петрышэнка абвясціў прывітанне Прэзідэнта арганізатарам, удзельнікам, гасцям фестывалю.

Намеснік прэм’ер-міністра адзначыў, што на свяце сабраліся каля 30 тыс.удзельнікаў, гасцей, гледачоў. «Думаю, гэтая лічба будзе павялічвацца», — сказаў ён.

Віцэ-прэм’ер звярнуў увагу: на фестывалі прадстаўлены ўнікальныя традыцыі Палесся, якія ідуць з глыбіні вякоў, ад нашых продкаў і якія беражліва захоўваюць майстра. «Гэта важна не толькі для палешукоў, якія тут пражываюць. Важна данесці традыцыі, рамёствы да гасцей, да маладога пакалення. Прыемна, калі побач з майстрам, убеленым сівізной, з вопытам (працуюць. — Прым. БелТА) і вучні. Гэта сведчыць аб тым, што мы будзем жыць, будзем развівацца. І тыя традыцыі, якія ёсць, мы будзем беражліва захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне», — падкрэсліў Ігар Петрышэнка.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.