Вы тут

«Каралева спорту» дала свой баль


У традыцыйным аглядзе «Звязды» расказваем самыя цікавыя навіны.


Гераіня тыдня. Беларуская тэнісістка Крысціна Дзмітрук стала пераможцай турніру ІTF у іспанскім Арэнсе з прызавым фондам $25 тыс. У фінальным паядынку беларуска ў двух сэтах абыграла прадстаўніцу Босніі і Герцагавіны Нефісу Берберавіч. Вынік сустрэчы — 7:5, 6:1. Для 18-гадовай тэнісісткі гэта другі адзіночны тытул на турніры пад эгідай ІTF.

Турнір тыдня. У Мінску прайшоў адкрыты чэмпіянат Беларусі па лёгкай атлетыцы. Усяго падчас нацыянальнага першынства было разыграна 46 камплектаў медалёў. Пераможцамі спаборніцтваў па скачках у даўжыню сталі Уладзіслаў Булахаў і Настасся Мірончык-Іванова. Далей за ўсіх ядро закінулі Алег Тамашэвіч і Алена Дубіцкая, а молат штурхнулі — Аляксандр Шымановіч і Алена Собалева. Найлепшымі ў дзесяціборстве сталі Віталь Жук і Шарлота Паэглітэ. У мужчынскай эстафеце 4х400 метраў перамагла чацвёрка з Гомельскай вобласці, у гэтым жа відзе праграмы ў жанчын найлепшы час паказала зборная Брэстчыны. Першымі да фінішу дыстанцыі на 5000 метраў прыйшлі Анатолій Гомелеў і Ганна Церлюкевіч. Яны ж перамаглі і на дыстанцыі 10 000 метраў. А да фінішу дыстанцыі на 200 метраў першымі прыбеглі Максім Богдан і Эльвіра Герман. На дыстанцыі 800 метраў найлепшы вынік паказалі Ілья Карнавухаў і Таццяна Шабанава. Пераможцамі забегу на 400 метраў з бар'ерамі сталі Ягор Хаўратовіч і Кацярына Белановіч. Лідары забегу на 5000 метраў — Вольга Немагай і Вячаслаў Скудны. На дыстанцыі 3000 метраў з забегамі перамаглі Дзмітрый Іваненка і Таццяна Шабанава. На 110 і 10 метрах з бар'ерамі роўных не было Віталю Парахоньку і Эльвіры Герман. «Стометроўку» лепш за ўсіх прабеглі Максім Богдан і Кацярына Жываева, а 400 метраў — Марк Пацей і Аліна Лучшава. Да фінішу дыстанцыі 1500 метраў першымі прыбеглі Ілья Карнавухаў і Таццяна Шабанава. Пераможцамі ў сектарах для скачкоў у вышыню стаў Ілья Іванюк (Расія) і Карына Дзямідзік, для скачкоў з шастом — Дзмітрый Качанаў і Крысціна Мудрагель. Найлепшыя трайныя скачкі паказалі Максім Несцярэнка і Віялета Скварцова. Далей за ўсіх дыск закінулі Яўген Багуцкі і Святлана Сярова, а кап'ё далей за ўсіх паляцела ў Аляксея Каткаўца і Таццяны Халадовіч.

Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы стаў 11-м перадапошнім этапам Беларускай лёгкаатлетычнай лігі.

Гульня тыдня. Сталі вядомыя ўладальнікі Суперкубка Беларусі па хакеі на траве. Сярод жаночых камандаў перамаглі спартсменкі «Вікторыі» са Смалявіч. У вырашальным матчы яны абыгралі хакеістак гродзенскага «Рытма» з мінімальнай перавагай у ліку — 2:1. У барацьбе за мужчынскі Суперкубак перамог чэмпіён Беларусі ХК «Мінск». У фінале мінчане сустрэліся з прадстаўнікамі брэсцкага «Будаўніка». Вынік матча — 3:1.

Поспех тыдня. Беларуская федэрацыя баскетбола прызнана адной з найлепшых у Еўропе па прасоўванні маштабнага праекта «Яе свет, яе правілы». Па выніках пасяджэння праўлення маладзёжных праектаў Еўрапейскай федэрацыі баскетбола, Беларусь увайшла ў Топ-5 краін па арганізацыі, правядзенні і прапагандзе праекта, накіраванага на развіццё баскетбола сярод дзяўчат. Акрамя Беларусі ў першую пяцёрку трапілі Грэцыя, Паўночная Македонія, Румынія і Косава. Усе гэтыя краіны атрымаюць дадатковы грашовы бонус для далейшай рэалізацыі спаборніцтваў па праграме «Яе свет, яе правілы». Агульны аб'ём інвестыцый ад ФІБА-Еўропа сёлета склаў 1 млн еўра.

Як расказала генеральны сакратар БФБ Анастасія Марыніна, маладзёжны праект «Яе свет, яе правілы» заваяваў вялікую папулярнасць у беларускіх дзяўчынак. Яго найбліжэйшым мерапрыемствам стане турнір па баскетболе 3х3, у якім возьмуць удзел каманды дзяўчынак 13 і 15 гадоў. Спаборніцтвы пройдуць 21 жніўня на пляцоўцы «Палова-Арэны».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота з адкрытых крыніц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».