Вы тут

Музей «Палеская веда» расшыфроўвае таямніцы спадчыны


Мазырскі музей народнай культуры «Палеская веда» — адзін з самых незвычайных на Палессі. Даўнішнія пакаленні жыхароў гэтага рэгіёна пакінулі нашчадкам шматгранную сістэму сваіх міфалагічных, астралагічных, фальклорных ведаў. Усё гэта, нібы каштоўныя пацеркі, злучана ў адзіную жыццядайную этнакультуру. Вось пра такую спадчыну і расказвае экспазіцыя музея.


Экспазіцыйная прастора запрашае наведвальнікаў у свет адвечных вобразаў, якія увасоблены у звычайныя для сучаснікаў рэчы і з’явы. У залах шмат унікальных старажытных экспанатаў, многімі з якіх і пасёння змаглі бы карыстацца ў побыце. Чаго варты, напрыклад, вялізны човен выраблены са ствала магутнага дрэва! Падаецца, з’явіўся бы ён сёння на хвалях прыгажуні Прыпяці — не знайшлося роўных яму сярод сучасных рыбацкіх лодак ды кацеркоў Тут жа можна убачыць і рыбацкія прылады — мясцовыя рэкі заўжды былі шчодрай крыніцай харчавання палешукоў. Захапленне выклікаюць унікальныя вышыванкі, узоры якіх складаліся традыцыйна і утрымліваюць канкрэтную інфармацыю. Вобразы жывёльнага і расліннага свету адраджаюць карціну мінулай эпохі у тым стане, якую бачылі тагачасныя палешукі, а рэчы дапамагаюць уявіць побыт жыхароў гэты мясцін, іх узаемаадносіны.

Сваеасаблівымі рэплікамі да розных раздзелаў экспазіцыі сталі маляўніча аформленыя цытаты са скарбонкі мясцовай вуснай народнай творчасці.

Кампетэнтным правадніком у свет палескай мінуўшчыны з’яўляецца малодшы навуковы супрацоўнік музея Марына Заяц (на фота).

Яўген ПЯСЕЦКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».