Вы тут

Беларусь з поспехам прадставіла сваё мастацтва падчас дзён культуры ў Расіі


Днямі творчая дэлегацыя Беларусі на чале з міністрам культуры Анатолем Маркевічам вярнулася з Татарстана, дзе з поспехам адкрыліся Дні культуры Рэспублікі Беларусь у Расіі. Дзяліцца нашай аутэнтычнай культурай, дэманстраваць шматграннасць беларускага мастацтва, прэзентаваць усё самае лепшае, каб больш разумець адзін аднаго і станавіцца бліжэй... Менавіта ў гэтым асноўны сэнс такіх культурных падзей. Бо, як вядома, менавіта праз культуру больш за ўсё праяўляецца характар народа.


Беларускі бок падрыхтаваў насычаную праграму візіту, якая распачалася вялікім канцэртам у горадзе Йашкар-Ала (Рэспубліка Марый-Эл), а набыла працяг у Казані (Рэспубліка Татарстан). Каля дзвюх гадзін шчыра і натхнёна на сцэне тэатра імя Качалава сваёй творчасцю дзяліліся вядомыя беларускія калектывы і спевакі: Нацыянальны акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча, Дзяржаўны ансамбль танца, Беларускі дзяржаўны ансамбль «Песняры», цымбалісткі Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра імя І. Жыновіча, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вікторыя Алешка, юная спявачка Ксенія Галецкая. Вядучай гала-канцэртаў стала тэлевядучая Кацярына Цішкевіч. 

Насычаную праграму візіта склалі не толькі яркія канцэрты майстроў мастацтва Рэспублікі Беларусь, але і шэраг іншых мерапрыемстваў з удзелам міністраў культуры Беларусі і Татарстана. Сярод іх адкрыццё выставы маладых мастакоў «Песняры зямлі беларускай», прысвечанай 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа і Янкі Купалы, дні беларускага кіно, паказ экспазіцыі беларускіх народных касцюмаў і рушнікоў, якую прадставіў Веткаўскі музей стараабрадніцтва, майстар-клас беларускага вакальнага майстэрства ад удзельнікаў народнага хору імя Г. Цітовіча ў «Доме дружбы», прэзентацыя турыстычнага патэнцыялу нашай краіны. Завяршаючым акордам культурнага ўзаемадзеяння стала адкрыццё мемарыяльнай дошкі класіку беларускай літаратуры Янку Купалу ў Казані.

У ходзе візіта ў Татарстан міністр культуры Рэспублікі Беларусь сустрэўся з прэзідэнтам рэспублікі Рустамам Мініханавым. Падчас перамоў беларускі бок прапанаваў у 2023 годзе правесці Дні культуры Татарстана у нашай краіне. Кіраўнік Татарстана ініцыятыву падтрымаў. У адпаведнасці з дамоўленасцямі паміж краінамі будзе складзена дарожная карта далейшага супрацоўніцтва ў сферы культуры. Адным з першых канкрэтных крокаў стала падпісанне двух мемарандумаў аб супрацоўніцтве паміж Беларускай і Марыйскай дзяржаўнымі філармоніямі, а таксама паміж Беларускай і Чувашскай дзяржаўнымі філармоніямі. Абмеркаваны перспектыўныя напрамкі ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, намечаны праекты, якія дазволяць нашым дзеячам культуры абменьвацца вопытам, бываць у Татарстане і наведваць Беларусь, ажыццяўляць камунікацыю не разава, а на пастаяннай аснове.

Кацярына ТУМАС-ЦІШКЕВІЧ

Фота: Тэлеграм-канал Міністэрства культуры.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.