Вы тут

Большасць беларусаў добра ставяцца да Расійскай Федэрацыі


Каля 70% беларусаў добра ставяцца да Расійскай Федэрацыі. Такія звесткі сацыялагічнага даследавання «Сацыяльнае мысленне пад санкцыйным рэжымам» прыводзіць Белта са спасылкай на кіраўніка аналітычнага цэнтра EcooM Сяргея Мусіенку.


Рэспандэнтам прапаноўвалася адказаць на пытанне: «Як вы ставіцеся да Расійскай Федэрацыі?»

«Добра» — так адказалі 56,8% беларусаў, «хутчэй добра» — 12,9%, «дрэнна» — 1,5%, «хутчэй дрэнна» — 0,9%.

«У гэтых адказах мы не толькі бачым стаўленне грамадзян нашай краіны да Расійскай Федэрацыі як дзяржавы, але і міжасобасныя адносіны на ўзроўні людзей. Я б звярнуў увагу на адказы “дрэнна” і “хутчэй дрэнна” — 1,5% і 0,9% адпаведна – нават 3% няма. Тут хацелася б акцэнтаваць, што гэтае пытанне задавалася пасля паўгода спецаперацыі Расіі ва Украіне. Па сутнасці, гэта не проста ацэнка нашых эканамічных, палітычных, культурных, іншых адносін з РФ і адносіны да яе палітыкі. Гэта ў тым ліку і стаўленне да спецыяльнай ваеннай аперацыі. Таму цікавыя дадзеныя, якія шмат аб чым гавораць», — сказаў Сяргей Мусіенка.

«Нейтральна» — такі адказ далі 20, 6% рэспандэнтаў. Не змаглі адказаць — 2, 2%, няма адказу — у 5,1%. «Па вялікім рахунку, тое, што адбываецца ў нашых суседзяў, — гэта спецыяльная, але ваенная аперацыя. Гінуць людзі, дзеці. Ёсць розныя сітуацыі, сюжэты. Я нават стаўлюся да нейтральнай пазіцыі з разуменнем. Давайце разбярэмся, зразумеем. Ужо ў Расіі пачалі гінуць ад тэрарыстычных актаў дзеці вучоных, палітыкаў, — адзначыў кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM. — Ведаеце, адзін з любімых у сацыялогіі момантаў, калі не прама задаеш пытанне. Тут няма пытання аб аднінах да спецыяльнай ваеннай аперацыі.Але, па сутнасці, мы на яго атрымліваем адказ, згадзіцеся. У цэлым бачым да гэтага адносіны».

Беларусам таксама прапанавалі ацаніць цяперашнія міждзяржаўныя адносіны Беларусі і Расіі.

Добрымі, добрасуседскімі іх лічаць 52,6% беларусаў, хутчэй добрымі — 27,2%. «Наколькі добрыя, настолькі і дрэнныя» — так адказалі 9,6 працэнта рэспандэнтаў, «хутчэй напружаныя, дрэнныя» — 1,5 працэнта. Не змаглі адказаць — 8,6%, няма адказу — у 0, 5%.

«Тут мы таксама бачым дакладны і ясны адказ. Большасць людзей разумеюць, што калі б не нашы сённяшнія адносіны, узровень даверу з Расіяй, калі б, крый божа, у 2020 годзе мы завагаліся, мы атрымалі б “прылёты” і да нас. Таму гэта комплексная ацэнка работы ўлады, дзяржавы, урада, Адміністрацыі Прэзідэнта, — падкрэсліў Сяргей Мусіенка. — “Наколькі добрыя, настолькі і дрэнныя” — 9,6 працэнта. Вы ведаеце, ёсць такі вядомы сацыёлаг Яўген Капацько. Мы з ім гэтае даследаванне распрацоўвалі, кансультаваліся. Ён гэтую фармулёўку прымяніў. Яна для нас крыху нетыповая. “Наколькі добрыя, настолькі і дрэнныя” — тут у людзей ёсць пэўны элемент нявызначанасці. Мы прыслухаемся, паглядзім, вывучым. Разам з тым мы бачым, што фактычна 80% лічаць, што — “добрыя, добрасуседскія” і — “хутчэй здобрыя”. Гэта безумоўная ацэнка той шматгадовай працы, якую мы праводзім. І аснова таго, што цяпер у нас ёсць у многім, у тым ліку і добрасуседскія адносіны з РФ. Тое, што мы моўныя пытанні своечасова вырашылі, і на народным рэферэндуме, заўважце. Гэта значыць, калі б ва Украіне быў праведзены рэферэндум у адносінах да Расійскай Федэрацыі і мовы, іншых галоўных пытанняў, якія мы ставілі на рэферэндум, то сённяшняй сітуацыі не было б. Я ў гэтым больш за ўпэўнены. Вось гэты адказ яскрава пра гэта гаворыць. Таму што “хутчэй напружаныя, дрэнныя” — мае нікчэмна малую частку. Заўважце, вельмі маленькая частка — “няма адказу”. Гэта значыць з гэтым важным пытаннем дакладнасць ёсць дакладная. І гэта пазіцыя людзей і дзяржавы. Тут поўная адпаведнасць таму, што мы робім, як мы развіваем адносіны і як мы рухаемся».

Яшчэ адно пытанне, зададзенае ўдзельнікам сацдаследавання: «Як вы ставіцеся да санкцый калектыўнага Захаду супраць Беларусі і Расіі?».

«Негатыўна» — так адказалі 61,4% беларусаў, «хутчэй негатыўна» — 17,9%, «нейтральна» — 8,2%. Пазітыўна ўспрымаюць санкцыі 1,9 працэнта рэспандэнтаў, хутчэй пазітыўна — 0,6 працэнта.

«Гэта асобная тэма. Наогул цяжка сказаць, як можна пазітыўна ставіцца да таго, што парушаюць твае правы, абмяжоўваюць, забараняюць. Мы дзясяткі гадоў чулі з боку Захаду пра свабоду слова, выказвання. Але зараз нават няма свабоды перамяшчэння, не кажучы ўжо пра закрыццё шэрагу Telegram-каналаў, TV-каналаў. Як можна да санкцый пазітыўна ставіцца? І хочацца паглядзець у твар тым людзям, якія ўспрымаюць санкцыі “пазітыўна” і “хутчэй пазітыўна”. Іх няшмат, але ёсць такая катэгорыя, і мы таксама павінны гэта ўлічваць, — адзначыў кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM. — Хоць тут таксама ёсць такая даволі складаная дылема. Наша дзяржава, урад робіць вельмі шмат, каб мы не адчулі гэтых санкцый. Гэта значыць не толькі ад таго, што іх няма.

Яны ёсць, але робіцца дзяржавай вельмі шмат, каб мы іх не адчулі. І некаторыя людзі лічаць, што, па сутнасці, ніякіх санкцый і няма. Бо ёсць і пазітыўны элемент у санкцыях, на мой погляд, які мабілізуе дзяржаву, людзей, павінен мабілізаваць прамысловасць. І, на вялікі жаль, мы не бачым той мабілізацыі прамысловасці і фінансавага сектара ў РФ, якая павінна быць, шчыра кажучы. Праз колькі сутак быў створаны ў нас Каардынацыйны савет пры Савеце Міністраў па рэагаванні на ўзмацненне санкцый? Літаральна ў першыя трое сутак. А дзе ён у Расіі? І ці ёсць ён увогуле тэарэтычна? Але ж адбылося рабаванне стагоддзя. Узялі і замарозілі або прысвоілі актывы на суму больш за $500 млрд — прыватных, дзяржаўных, прадпрыемстваў. Разбой. Без суда і следства замарожаныя яхты, дамы, грошы, у тым ліку алігархаў. Мы ўсё гэта бачылі. А магутнай эканамічнай рэакцыі фінансавага блока РФ няма да гэтага часу ў належнай меры. Пра гэта гавораць многія эканамісты. Таму што моц Расійскай Федэрацыі не сувымерная па эканамічных складніках з тым адказам, які адбыўся».

Але ў той жа час мабілізацыя эканомікі — гэта пазітыўна для нас, працягнуў Сяргей Мусіенка. «І мы гэта разумеем. Імпартазамяшчэнне пазітыўнае для нас. Расія толькі пачынае займацца імпартазамяшчэннем, мы ўжо ім займаемся больш як 20 гадоў. Таму мы гэтыя рэчы шмат у чым ведаем, як вырашаць, і робім», — адзначыў ён.

Не змаглі адказаць на пытанне 9, 5% рэспандэнтаў, няма адказу — у 0,5%. Гэта паказьнік таго, што людзі проста не адчулі на сабе ўплыў заходніх санкцыяў.

«Выразная праца ўлады і ўрада па многіх напрамках прыводзіць да таго, што людзі не заўважаюць на сабе негатыўнага ўплыву санкцый. Тавары ў магазінах ёсць, адзенне, ежа, цяпло ёсць. У чым змянілася наша з вамі жыццё за апошнія паўгода — у снежні і зараз? Па сутнасці, ніяк. Людзі так і адказалі: не ведаю, ці ёсць наогул гэтыя санкцыі. Хоць яны беспрэцэдэнтныя ў сусветным маштабе, — сказаў кіраўнік Аналітычнага цэнтра EcooM.

— Заўважце, вельмі важны момант. Санкцыі накіраваны канкрэтна супраць беларускага і расійскага народаў, не толькі супраць кіраўнікоў. І гэта моцна адрозніваецца ад таго, што было да гэтага часу. Тады яны былі кропкава накіраваныя супраць кіраўнікоў і не працавалі. Зараз іх накіравалі супраць усіх нас — і яны працуюць па ініцыятарах. На Захадзе пачынаюць разумець, што накіравалі санкцыі супраць сябе. Гэта гаворыць пра адмоўны адбор заходніх элітаў, у іх была метадычка, напісаная іх дзядамі, яны яе выконвалі, але аказалася, што трэба было мозг уключаць часам і карэкціваць. А калі мозгу няма? Любы эканаміст, любы аналітык гэта зразумеў бы. А яны працягваюць санкцыі і ўжо наступныя абмяркоўваюць. Дэградацыя элітаў на Захадзе адбылася. Яны не разумеюць наступстваў сваіх дзеянняў».

А для Беларусі і Расіі санкцыі ў выніку адкрылі новыя магчымасці. «Мы адкрылі новыя рынкі. Калі б раней мы працавалі з Кітаем так, як зараз, уяўляеце, наколькі б магутным было ўзаемадзеянне — калі б пачалося гэта ўсё ў 2010, 2018 гадах. Так, мы прысутнічалі на рынках. Але ўваход нашых прадуктаў харчавання... Мэбельшчыкі нашы радуюцца аб’ёмам кітайскага рынку і гэтак далей. Так, гэта і сертыфікацыя, якую мы своечасова прайшлі і ў патрэбны момант апынуліся на рынку запатрабаванымі. І мы выкарыстоўвалі магчымасці, якія адкрыліся, — дапоўніў Сяргей Мусіенка. — Цяпер, на мой погляд, пачынаецца рэальнае спаборніцтва эканамічных сістэм, таму што на працягу дзесяцігоддзяў пасля распаду Савецкага Саюза на Расіі паразітавала Еўропа, штучна занізіўшы цэны на энергарэсурсы. Заўважце, гэта рынак адрэгуляваў цану на газ сёння, якая перавышае $2 тысячы. А да гэтага газ па кантрактах быў у раёне $200- 300. Гэта значыць, штучна прыніжалі, а потым прадавалі ў сябе і, па сутнасці, абкрадалі расійскі народ і прадпрыемствы, не даючы ім развівацца. Давалі абагачацца алігархам, якіх потым і “экспрапрыявалі”. Дзясяткі гадоў не давалі нармальна развівацца. Казалі, гэта нічога не варта, мы возьмем у іншым месцы. А зараз аказалася, што не асабліва і возьмеш газ, нафту, хлеб.

Дык вось, давайце садзіцца і размаўляць, але і размаўляць не могуць і пакуль не жадаюць. Зваротны эфект ад санкцый і культурных, і эканамічных, і палітычных мы зараз назіраем. Але гэта і ўзровень адукацыі тых людзей, якія іх уводзілі. Вось гэтая хвалёная адукацыя па Балонскім працэсе прывяла да таго выніку, які мы зараз бачым. Людзі не разумеюць прычынна-выніковых сувязяў. Нам усё гэта зразумела, нашы людзі гэта бачаць, і вельмі прыемна, што такая ацэнка практычна ў 80% беларусаў».

Як ужо паведамлялася, у перыяд з 22 ліпеня па 12 жніўня 2022 года па заказе БелТА Аналітычным цэнтрам EcooM праведзена сацыялагічнае даследаванне «Сацыяльнае мысленне пад санкцыйным рэжымам». Апытана 1560 рэспандэнтаў у населеных пунктах усіх рэгіёнаў Беларусі з выкананнем прынцыпу рэпрэзентатыўнасці для насельніцтва Беларусі ад 18 гадоў па палавой прыкмеце, узросце, занятасці, тыпе населенага пункта і рэгіёне пражывання рэспандэнтаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».