Вы тут

Заўсёды на сувязі з народам


Заўсёды знаходзіцца на сувязі з народам — адзін з прынцыпаў работы сенатарскага і дэпутацкага карпусоў нашай краіны. Прамыя лініі, прыёмы грамадзян, сустрэчы з працоўнымі калектывамі сталі рэгулярнымі мерапрыемствамі ў рабочым графіку прадстаўнікоў улады. І самае галоўнае, яны даюць плён. Адрамантаваныя дарогі, рэканструяваныя будынкі, пушчаныя па маршруце аўтобусы — гэтыя і іншыя вырашаныя пытанні, у тым ліку асабістага характару, сведчаць аб эфектыўнасці зваротнай сувязі.


Днямі, напрыклад, член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах, старшыня агульнага сходу ўдзельнікаў СТАА «Контэ Спа» Валянцін Байко падарыў інвалідную каляску з электрапрыводам мястаўчаніну Віктару Філіпчыку. Гэтаму папярэднічала прамая тэлефонная лінія сенатара, падчас якой звярнуўся мясцовы жыхар: Віктар Філіпчык папрасіў аказаць дапамогу ў набыцці інваліднай каляскі з электрапрыводам. Для мужчыны, які дагэтуль перасоўваўся па горадзе пры дапамозе механічнай каляскі, гэта было жыццёвай неабходнасцю. Сенатар на просьбу адгукнуўся. Па яго словах, працягнуць руку дапамогі і аказаць чалавечую падтрымку для яго вельмі важна.

Вычарпальныя тлумачэнні на звароты грамадзян, а адпаведна, і канкрэтныя даручэнні, былі дадзены падчас прамой тэлефоннай лініі старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні Міхаіла Русага. Садзейнічанне сенатара патрабуецца ў вырашэнні праблем, звязаных з зямельнымі адносінамі, паляпшэннем жыллёвых умоў, навядзеннем парадку на могілках, удасканаленнем заканадаўства, добраўпарадкаваннем жылых дамоў і мясцовых дарог.

Пытанні, якія датычацца заканатворчай дзейнасці, зямельных праваадносін і абскарджання судовых пастаноў, закраналіся таксама падчас асабістага прыёму грамадзян старшынёй Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргеем Сіўцом. Да члена гэтай камісіі, начальніка Магілёўскага інстытута МУС Валерыя Палішчука па прамой тэлефоннай лініі ў Дрыбіне звярнуўся жыхар Мсціслаўскага раёна з нагоды прыёму на службу ў органы ўнутраных спраў яго ўнука, які ў сёлетнім маі дэмабілізаваўся з арміі.

Спадчынныя, зямельныя і працоўныя праваадносіны цікавілі грамадзян на выязным прыёме ў Кобрыне члена Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве, а па сумяшчальніцтве старшыні Брэсцкай абласной калегіі адвакатаў Тамары Шатлікавай. Падрыхтоўку школ да новага навучальнага года, навацыі Кодэкса аб зямлі, работу мясцовых органаў улады абмеркавала на сустрэчы з жыхарамі Навагрудскага раёна сенатар і дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага сельскагаспадарчага прафесійнага ліцэя Эльвіра Сарока. Парламентарый і загадчыца натарыяльнай канторы горада Пінска Ірына Сачкоўская тлумачыла сваім землякам нормы давання, афармлення правоў на зямельныя ўчасткі і садовыя домікі. Да сенатара таксама звярнуліся грамадзяне Украіны — жанчына і яе непаўналетняя дачка. Дзяўчына жадае паступіць у беларускую прафесійную навучальную ўстанову, але не мае на руках дакумента аб атрыманні сярэдняй адукацыі.

Вераніка КАНЮТА

Загаловак у газеце: Адгукнуцца на чужую бяду

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».