Вы тут

Спёка ў Паднябеснай пойдзе на спад


Спякота, якая ахапіла значную частку Кітая, пойдзе на спад пасля 25 жніўня. Гэта адзначаецца ў прагнозе Нацыянальнага метэаралагічнага цэнтра (НМЦ) Кітая, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн».


У найбольш пацярпелых ад высокіх тэмператур паўднёвых рэгіёнах Кітая высокатэмпературны дыяпазон скароціцца ў перыяд з 26 па 27 жніўня, а таксама аслабне інтэнсіўнасць спёкі. Дагэтуль папярэджанне «чырвонага» ўзроўню ў сувязі са спякотным надвор’ем абнаўлялася больш чым тыдзень запар. Гэта найвышэйшы ўзровень небяспекі ў кітайскай чатырохузроўневай сістэме папярэджанняў аб неспрыяльных умовах надвор’я.

За мінулыя 30 дзён высокімі тэмпературамі паветра, якія перавышаюць штодня 35 градусаў па Цэльсіі, была ахоплена зона каля 4, 5 млн кв. км — амаль палова тэрыторыі краіны, пры гэтым новыя дадзеныя аб высокіх тэмпературах, зафіксаваныя гэтым летам на больш як 200 дзяржаўных метэастанцый, аказаліся вышэйшыя за гістарычныя максімумы.

Чакаецца, што ў бліжэйшыя дні ўстойлівае спякотнае надвор’е захаваецца ў правінцыі Сычуань на паўднёвым захадзе краіны, а таксама ў раёнах, размешчаных уздоўж басейна ракі Янцзы, паведамілі ў НМЦ.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.