Вы тут

Мінскі паўмарафон упершыню зменіць маршрут


Спартыўная восень традыцыйна пачынаецца з галоўнай бегавой падзеі года — Мінскага паўмарафона. Гэты год не выключэнне. Сёлета самы масавы забег краіны пройдзе ў нядзелю, 11 верасня, у самым сэрцы сталіцы. Аднак Мінскі паўмарафон 2022 прынясе ў беларускую бегавую гісторыю і некаторыя навацыі. Гэты забег, адзначна, стане асаблівым. Менавіта падчас паўмарафона будзе вызначаны пераможца аднаго з этапаў Беларускай лёгкаатлетычнай лігі. У рамках забега адбудзецца Адкрыты чэмпіянат краіны па паўмарафону, гэта заключны этап лігі, якая сёлета праводзіцца ўпершыню. 


Самае галоўнае — гэта траса. Дыстанцыі застаюцца традыйцыйнымі — 5, 10 і 21 кіламетр. Аднак упершыню за доўгі час выраша змяніць маршрут следавання. Гэта звязана з жаданнем аўдыторыі прыўнесці навізну ў забег. Старт і фініш Мінскага паўмарафона будуць дадзеныя каля цэнтральнай аркі Нацыянальнага алімпійскага стыдыёна «Дынама». Зона выдачы нумароў, яна ж зона ЭКСПА размесціцца на стыдыёне. На дыстанцыю 5 кіламетраў дапускаюцца ўдзельнікі ва ўзросце 12+, на дыстанцыю 10 км — з 16 гадоў, паўмарафон могуць бегчы ўсе ахвочыя, якія дасягнулі 18 гадоў. Ва ўсіх выпадках неабходна распіска або даведка аб стане здароўя. Для непаўналетніх абавязковая распіска ад бацькоў. Дарэчы, жадаючыя прабегчы паўмарафон, могуць зарэістравацца да 10 верасня на сайце Мінскага паўмарафона. 

Як звычайна, удзельнікі Мінскага паўмарафона атрымаюць медалі за ўдзел. А пераможцы — і грошовыя ўзнагароды. Генеральны партнёр прызавога фонду — ААТ «Банк Дабрабыт». Сума прызавога фонду складае каля 50 тысяч беларускіх рублёў. Пераможцы на дыстанцыі 5 кіламетраў атрымае па 100 беларускіх рублёў, лідары на «дзясятцы» — па шэсцьсот. А трыўмфатары паўмарафона — па двзе з паловай тысячы беларускіх рублёў. 

Мінскія славутасці будуць натхняць бегуноў не толькі на маршруце, але і на майках Мінскага паўмарафона 2022. У гэтым годзе на ўзнагародах можна будзе ўбачыць славутасці сталіцы, уключаючы гістарычную арку стадыёна «Дынама», дзе ўдзельнікі прымуць старт. Важным элементам медаля з’яўляецца герб горада і юбілейныя лічбы — 955. Менавіта столькі гадоў адзначыць Мінск у другую суботу верасня! 

Самая пяшчтотная традыцыя Мінскага паўмарафона — дзіцячы забег. Пераадолець дыстанцыю 500 метраў змогуць дзеці ва ўзросце ад 3 да 12 гадоў (дзеці да 6 гадоў змогуць бегчы толькі ў суправаджэнні аднаго з бацькоў). Для ўдзелу ў Дзіцячым забегу патрабуецца рэгістрацыя і азнаямленне з правіламі. На фінішы кожны ўдзельнік Дзіцячага забега атрымае медаль. 

«Любы аматар бегу ў сваім календары адзначае ўдзел у Мінскім паўмарафоне. Пагадзіцеся, бег — самы дэмакратычны і даступны від фізічнай нагрузкі. Я лічу, што кожны павінен выпрабаваць сябе не толькі стартам на гэтым вялікім свяце, але і падрыхтоўкай. Усё будзе зроблена дзеля таго, каб спаборніцтвы прайшлі на самым высокім арганізацыйным узроўні. Мінскі паўмарафон адрозніваецца жывапіснай трасай. Дзякуючы падтрымцы Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, у нас ёсць магчымасць перакрыць цэнтральныя вуліцы горада на час правядзення забегу, што залежыць таксама ад многіх структур. Гэта будзе сапраўднае свята», — адзначыў Алег Андрэйчык, намеснік міністра спорту і турызму. 

Валерыя СЦЯЦКО

Фота Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.