Вы тут

Беларусь імкнецца да пашырэння супрацоўніцтва з дзяржавамі ШАС


Міністр абароны прыняў удзел у нарадзе міністраў абароны дзяржаў — членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, якая адбылася ва Узбекістане


Варта адзначыць, што Беларусь не з’яўляецца членам міжнароднай арганізацыі. Аднак гэта часова — наша краіна зацікаўлена ў пашырэнні супрацоўніцтва з дзяржавамі — членамі ШАС, таму падала заяўку на ўступленне ў арганізацыю ў якасці яе паўнавартаснага ўдзельніка. 

Кіраўнік беларускага абароннага ведамства падкрэсліў, што пасяджэнне праходзіць на фоне рэзкага ўскладнення ваенна-палітычнай абстаноўкі ў шматлікіх рэгіёнах свету. «Крыху больш чым год таму, выступаючы на такім жа мерапрыемстве ў Душанбе, я казаў аб тым, што сусветная палітыка стала ўсё больш непрадказальнай і хаатычнай, а сістэма міжнародных адносін істотна трансфармуецца, — акцэнтаваў увагу Віктар Хрэнін. — Сёння гэта стала яшчэ больш заўважна. Свет хутка мяняецца. Карэнным чынам пераглядваюцца асновы існавання светапарадку, а контуры новага пакуль не зусім бачныя».

Негатыўны ўплыў на міжнародную абстаноўку, па словах міністра, аказвае імкненне асобных дзяржаў да аднабаковых падыходаў у міжнародных адносінах, асноўнай мэтай якіх з’яўляецца падтрымка статус-кво, які склаўся ў парадыгме аднапалярнага свету. «Пры гэтым для дасягнення пастаўленых мэт чалавечыя жыцці не маюць каштоўнасці, а інтарэсы іншых не важныя, — удакладніў Віктар Хрэнін. — Стаўкі настолькі высокія, што яны зміраюцца з глабальнай рэцэсіяй, дэзарганізацыяй сусветнай эканомікі, а таксама праблемамі ў энергетычнай і харчовай сферах. Больш таго, усе крокі, якія прадпрымае калектыўны Захад пад кіраўніцтвам ЗША, значна павышаюць рызыку ўзнікнення новых ваенных сутыкненняў у розных кутках нашай планеты».

А гэта, па перакананні кіраўніка ваеннага ведамства, нясе рэальную пагрозу і патрабуе сур’ёзных мер па забеспячэнні нацыянальнай бяспекі. Асабліва калі ў эпіцэнтры гэтага супрацьстаяння знаходзіцца Беларусь. «І мы зрабілі свой выбар: гэта ўсебаковая падтрымка нашага стратэгічнага саюзніка, Расіі, якая праводзіць спецыяльную ваенную аперацыю ва Украіне, якая стала фарпостам навязанай вельмі агрэсіўнай палітыкі і разменнай манетай у руках сваіх еўраатлантычных куратараў. У той жа час Беларусь не адмаўляецца ад уласцівай ёй палітыкі ўрэгулявання любых канфліктаў мірным шляхам, аднаўлення „мастоў даверу“ і разбураных сувязяў. Наша краіна выступае за фарміраванне ўмоў, пры якіх праблемы па вострых пытаннях міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня будуць знаходзіць рашэнне на аснове калектыўнага падыходу, які не церпіць канфрантацыйнага мыслення, дамінавання або якой-небудзь выключнасці».

Вераніка КАНЮТА

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.