Вы тут

«Трэба распрацаваць прадукцыю агульнага еўразійскага брэнду»


Трэба наладзіць выпуск высокатэхналагічнай прадукцыі пад агульным еўразійскім брэндам. Такое меркаванне выказаў прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка падчас сустрэчы Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з кіраўнікамі дэлегацый — удзельнікаў пасяджэння Еўразійскага міжурадавага савета, перадае БелТА.


«Праца над устараненнем бар’ераў і перашкод ідзе паспяхова, але яшчэ застаюцца пэўныя цяжкасці. Але гэта дарога, якую трэба прайсці. Над гэтым працуе Еўразійская эканамічная камісія. Але не менш важна не забываць, што ў нас не проста гандлёвы саюз, а саюз эканамічны. Ёсць агульныя выклікі, якія падобныя для эканомік усіх краін, у прыватнасці неабходнасць павышэння долі сегмента прамысловасці (асабліва апрацоўчай) у эканоміцы, прыцягнення інвестыцый у гэту сферу, таму лічу, што жыццёва неабходна ўжо зараз актывізаваць сумесную работу ў прамысловай сферы, перайсці да рэалізацыі канкрэтных праектаў прамкааперацыі або прамысловых праектаў, якія мабілізуюць патэнцыял дзяржаў і дадуць магчымасць развівацца далей высокатэхналагічным сектарам», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на ініцыятыву Беларусі аб пілотным кааперацыйным праекце «Еўразійскі электробус». «Лічым, што ЕЭК глыбока пагрузіцца ў гэтае пытанне і давядзе справу да канца. Мэта зразумелая — скарыстацца перавагамі ЕАЭС і падзяліцца адзін з адным кампетэнцыямі, наладзіць выпуск высокатэхналагічнай прадукцыі пад агульным еўразійскім брэндам. Разлічваем, што бізнес усіх краін таксама з задавальненнем падтрымае гэту ініцыятыву. «Акрамя таго, вельмі важна знайсці правільны інструмент фінансавага суправаджэння прамкааперацыі. Мы чакаем сур’ёзнай аддачы ад інстытутаў развіцця ЕАЭС — ЕАБР, ЕФСР», — адзначыў ён.

Кіраўнікі ўрадаў краін ЕАЭС прыбылі ў Кыргызстан для ўдзелу ў пасяджэнні Еўразійскай міжурадавага савета, якое пройдзе ў вочным фармаце ў Чалпон-Аце 25-26 жніўня. «Упэўнены, што гэта мерапрыемства будзе каштоўным укладам у скарбонку еўразійскай інтэграцыі. Прыемна, што гэтымі днямі праводзіцца і Першы маладзёжны форум ЕАЭС і СНД. Вельмі важна пагрузіць моладзь у наш парадак дня, папулярызаваць ідэі еўразійскай інтэграцыі і, вядома, вырасціць дастойную змену. Для гэтага важна, каб моладзь насычалася духам той працы, якой мы тут займаемся», — дадаў Раман Галоўчанка.

У Маладзёжным форуме ЕАЭС і СНД прымуць удзел больш за 200 дэлегатаў — маладыя прадпрымальнікі, дзяржаўныя служачыя, прадстаўнікі крэатыўнай моладзі, маладыя дыпламаты, студэнты з краін ЕАЭС і СНД. Мэта форуму — далейшае развіццё супрацоўніцтва дзяржаў-членаў і папулярызацыя ідэі еўразійскай інтэграцыі. Форум накіраваны на пашырэнне ўзаемадзеяння моладзі, стварэнне новых магчымасцей для рэалізацыі ініцыятыў, грамадскай і прафесійнай самарэалізацыі прадстаўнікоў маладога пакалення. Чакаецца, што ключавым мерапрыемствам форуму стане сустрэча яго ўдзельнікаў з намеснікамі кіраўнікоў урадаў краін ЕАЭС, старшынёй Калегіі ЕЭК Міхаілам Мясніковічам і старшынёй Выканаўчага камітэта — выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.