Вы тут

Тэхналагічны суверэнітэт і імпартанезалежнасць


Прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка заявіў, што краінам ЕАЭС неабходна ставіць амбіцыйныя мэты на будучыню, падчас пасяджэння Еўразійскага міжурадсавета ў пашыраным складзе, перадае БелТА.


Раман Галоўчанка адзначыў, што ўчора на пасяджэнні ў вузкім складзе адбылася змястоўная размова па актуальных пытаннях парадку дня. Паводле яго слоў, размова была адкрытай, недзе вострай, але традыцыйна канструктыўнай. «Без вырашэння ўсіх пытанняў, у тым ліку нязручных, немагчыма рэалізацыя мэт, якія былі пастаўлены кіраўнікамі нашых дзяржаў у Дагаворы аб ЕАЭС. З таго часу зроблена нямала. Нейкія бар’еры і перашкоды застаюцца, але яны ўжо не маюць таго забароннага характару, які мелі калісьці. Галоўная задача, якая ставілася на тым этапе, — стварыць свабодны рынак працы, капіталу, тавараў і паслуг. Лічу, што ў цэлым яна выканана», — заявіў ён.

На думку прэм’ер-міністра, цяпер трэба глядзець у будучыню ЕАЭС. «Мы абсалютна правільна ставім пытанне, што калі ў нас саюз, а не проста гандлёвае пагадненне, значыць, трэба ставіць перад сабой новыя амбіцыйныя практыкаарыентаваныя мэты, якія накіраваны на ўмацаванне нашай незалежнасці, не толькі палітычнай, але і тэхналагічнай, прамысловай і гэтак далей», — падкрэсліў кіраўнік урада.

Раман Галоўчанка выказаў меркаванне, што ў сусветнай эканоміцы адбываецца завяршэнне эпохі глабалізацыі. «Прагназуецца, што і санкцыйныя войны, якія ўспыхваюць па ўсім свеце, і рост напружання паміж найбуйнейшымі эканомікамі свету прывядуць да таго, што кожны эканамічны саюз будзе імкнуцца максімальна замкнуць на сваёй тэрыторыі распрацоўку і вытворчасць самай шырокай наменклатуры тавараў. Адбудзецца паступовая перазагрузка тэхналагічных рынкаў і рэлакалізацыя вытворчасці найважнейшых тавараў. Такім чынам, для пабудовы інавацыйнай эканомікі ў нас няма іншых варыянтаў, акрамя як умацаваць уласную імпартанезалежнасць», — перакананы ён.

«Як паказала практыка, пабудаваць тэхналагічны суверэнітэт на аснове імпартных тэхналогій і камплектуючых немагчыма. Гэта можа быць танней, так, але, як мы бачым, не заўсёды стратэгічна апраўдана. Улічваючы гэтыя фактары, лічу, што значна больш эфектыўна і мэтазгодней вырашаць задачу дасягнення тэхналагічнага суверэнітэту на ўзроўні ЕАЭС, выкарыстоўваючы навукова-тэхналагічны і вытворчы патэнцыялы нашых краін. Так, мы шмат пра гэта гаворым, але прыйшоў час пераходзіць да канкрэтных праграм, якія дадуць адчувальны вынік», — рэзюмаваў прэм’ер-міністр.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».