Вы тут

Што пра вас могуць сказаць вашы неўсвядомленыя малюнкі


Што вы малюеце ў задуменнасці, калі думкі паглынутыя рашэннем важнага пытання, а рука нібы б сама сабой выводзіць на паперы кветачкі, або чалавечкаў, або домік з трубой, або зафарбоўвае шахматную дошку? Што малююць вашы блізкія падчас тэлефоннай размовы — смешныя або злыя тварыкі, сонейка, кветкавыя гірлянды? Можа быць, у вашага мужа ёсць звычка, разважаючы пра нешта, маляваць, здавалася б, нічога не значныя «каракулі» на выпадковым лісціку паперы? Усё гэта — шыфроўкі, якія адпраўляе падсвядомасць. І расшыфраваўшы іх, можна даведацца шмат аб чым цікавым…


Псіхолагі надаюць такім крамзолям вялікае значэння. Яны сцвярджаюць: неўсвядомлена створаныя намі малюнкі — ні што іншае, як магчымасць ясна і выразна пачуць голас нашай падсвядомасці. А таму іх трэба «расшыфроўваць», бо яны даюць нам магчымасць глыбей зразумець нас саміх. Не выпадкова ў кожнага з нас ёсць некалькі «упадабаных» сюжэтаў такіх вось крамзоляў, якія змяняюцца ў залежнасці ад сітуацыі. Напрыклад, калі параўнаць тое, што мы малявалі ў нататніку на нарадзе ў начальства і падчас займальнай размовы з блізкай сяброўкай — малюнкі будуць розныя. І кожная рысачка такога малюнка мае сэнс.

Увага да дэталяў

Пачнем з аналізу улюбеных сюжэтаў у цэлым. Напрыклад, калі чалавек неўсвядомлена часцей малюе плаўныя лініі, ён па натуры верны і шчыры. Чалавек, чый пастаянны сюжэт — лініі, якія перакрэсліваюцца, настроены на кар’еру: не выключана, кажуць псіхолагі, што прафесійны рост для яго важнейшы за сямейныя каштоўнасці. Калі звычайна жанчына або мужчына ў задуменнасці малююць трохкутнікі — такі «мастак» распешчаны увагай, пераборлівы і высока шануе сваё меркаванне. Птушачкі і ружачкі кажуць пра недахоп чалавечага цяпла і даверных зносін — магчыма, варта звярнуць увагу на ўзаемаадносіны з блізкімі, што далёкія ад дасканаласці. Размяшчэнне малюнка — яшчэ адзін важны аспект для расшыфроўкі. Буйна, на ўвесь ліст, малююць тыя, хто ўпэўнены ў сабе, любіць сябе і шануе. Маленькія малюначкі ў кутку ліста могуць распавесці аб няўпэўненасці ў сабе.

Алекс — Юстасу

Расшыфроўваць падобныя крамзолі мае сэнс індывідуальна — гэта можа зрабіць псіхолаг. Але ў агульных рысах сюжэты, што найбольш часта ствараюцца чалавекам у задуменнасці, маюць наступныя значэнне:

  • Кветкі. А таксама кветкавыя гірлянды, сонейкі і зорачкі. Вы дастаткова доўга імкнуліся пазбягаць суразмоўцы, з якім цяпер гутарыце. Вы адчуваеце сум, які не жадаеце паказваць навакольным. Суразмоўцу ўсімі сіламі запэўніваеце, што ў вас усё выдатна, але на самой справе гэта не так. Вы марыце аб пяшчоце, каханні, але іх недастаткова ў вашым жыцці (як лічыць ваша падсвядомасць). Калі вы часта малюеце кветкі і сонца, вам трэба больш бываць сярод людзей, бо вы востра адчуваеце сваю адзіноту.
  • Домік з трубой кажа аб імкненні да абароненасці (дакладней, да таго, каб вакол вас былі толькі самыя блізкія людзі, з якімі вам камфортна). Калі ў хаткі няма вокнаў або іх мала, і асабліва — калі няма дзвярэй, той, хто малюе, хоча адгарадзіцца ад усяго, што адбываецца ў яго жыцці і «пераседзець» няпросты перыяд.
  • Кольцы, што перасякаюцца. Такія малюнкі выдаюць ваша хваляванне і жаданне стабільнай сувязі з суразмоўцам: гэта могуць быць дзелавыя стасункі, роднасныя або любоўныя. Хутчэй за ўсё, ваша падсвядомасць перакананая, што гэтай сувязі вы даможацеся. Малюнак сведчыць, што ў дадзены момант вы настроены актыўна ўдзельнічаць у жыцці, быць у цэнтры падзей. Калі кола або колы заштрыхаваныя, такая фігура можа сведчыць, што вы адчуваеце сябе «па-за гульнёй» і стараецеся зразумець, чаму засталіся ў баку.
  • Чалавечкі. Малюнак раскажа пра старанна схаваныя «мастаком» пачуцці разгубленасці і бездапаможнасці, а таксама аб імкненні пазбегнуць адказнага задання. Вы адчуваеце, што ў найбліжэйшай будучыні можа адбыцца сварка або высвятленне адносін з суразмоўцам, з якім вы зараз размаўляеце. Вам цяжка адмовіць суразмоўцу, але вы ўжо падсвядома прынялі рашэнне цвёрда заявіць аб сваім адмоўным стаўленні да яго прапаноў.
  • Сэрцайкі. Ваша душа перапоўненая каханнем і добрымі пачуццямі, але вы чамусьці не хочаце гэтага паказаць, трымаючыся строга і адчужана.
  • Шахматная дошка. Той, хто неўсвядомлена стварае гэты сюжэт, адчувае трывогу. Ён перакананы, што ў бліжэйшы час можа апынуцца ў складаным, двухсэнсоўным становішчы. Яму хочацца паразумення і яснасці, ён шукае просты выхад з няпростай сітуацыі. Малюнак паказвае, што прычына цяжкасцяў — вашы ўнутраныя псіхалагічныя складанасці і комплексы, і чым больш клетак вы малюеце, тым больш, як «лічыць» ваша падсвядомасць, у вас праблем.
  • Сетка. Ваша душа поўная крыўды і расчаравання ў сабе, але вы не кажаце аб гэтым услых. Кожная тоўстая лінія ў вашай сетцы — гэта тая атака, то рашучае дзеянне, якое вы хочаце і не рашаецеся распачаць. Калі сетка на вашым малюнку абведзена акружнасцю, падсвядомасць ўжо намеціла шлях выхаду з складанай сітуацыі.
  • Спіраль. Малюнак сведчыць аб унутраным крызісе. Калі гэты сюжэт — «акампанемент» тэлефоннай размовы, чалавек ужо збіраецца пасварыцца з суразмоўцам. Магчыма, вам патрабуецца прыняць нейкае важнае рашэнне.
  • Пчаліныя соты — вельмі пазітыўны сюжэт. Вы задаволеныя сабой і сітуацыяй вакол вас. Такі малюнак можа з’явіцца падчас тэлефоннай размовы з каханым (каханай). Соты выдаюць жаданне чалавека стварыць сям’ю, у якім ён пакуль не прызнаецца нават сабе.
  • Крыжы кажуць аб пачуцці віны. Вы ўнутрана згодныя з тымі папрокамі, якія сыплюцца на вас. І гатовыя прыняць пакаранне.
  • Геаметрычныя фігуры — чым больш кутоў, тым больш агрэсіўна вы настроены, тым менш гатовыя ісці на кампраміс. Але ў дадзеным выпадку падсвядомасць шле вам сігнал: паспрабуйце пазбегнуць канфлікту, глядзіце на рэчы прасцей.
  • Часткі цела. Вусны — малюючага турбуюць плёткі, ён хвалюецца аб тым, што пра яго скажуць. Вочы ці вока — адчуванне ціску, пільнай увагі, а таксама немагчымасць прымаць самастойныя рашэнні. Нага — жаданне пакінуць месца, дзе зараз знаходзіцца чалавек, змяніць абстаноўку. Тулава без ног — сведчанне ўнутранага крызісу, калі чалавек адчувае, што «збіўся з шляху».
  • Твар. Жаночыя твары на палях нататніка — малюнак, які распавядае аб сур’ёзных праблемах, якія турбуюць чалавека і якія ён ніяк не можа вырашыць, таму што хаваецца ад іх. Калі асобы мы малюем на нарадзе або падчас дзелавой размовы, малюнак азначае: чалавек паказвае, што ён «увесь ўвага», але на самой справе яму глыбока абыякавая тэма размовы, і ён малюе сабе «суразмоўцу», з якім было б цікавей. Твар перакрэслены — «мастак» адчувае моцную незадаволенасць сабой.

Не пакідайце свае каракулі без увагі. І — не пакідайце іх так, каб іх бачылі ўсе. Бо шыфраграмы вашай падсвядомасці можа «прачытаць» той, каму вы не хацелі б адкрываць душу…

Дзіяна РОНІНА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».