Вы тут

Рэспубліканскі «Педагагічны дэбют» упершыню пройдзе ў навучальным годзе


Ён скіраваны на павышэнне прэстыжнасці педагагічнай прафесіі, выяўленне і падтрымку маладых таленавітых педагогаў, стымуляванне інавацыйных педагагічных практык і кіраўніцкай дзейнасці.


Фестываль будзе праводзіцца ў чатырох намінацыях: «Малады дырэктар установы, якая рэалізуе адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі», «Малады загадчык установы, якая рэалізуе адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі», «Малады настаўнік» і «Малады выхавальнік дашкольнай адукацыі». На розных этапах фестываль будзе праводзіцца ў завочным і вочным фарматах. Напрыклад, на завочным этапе ўдзельнікам трэба будзе напісаць эсэ «Я — - сучасны кіраўнік» ці «Я — педагог! І гэта ...»

У вочным фармаце для маладых кіраўнікоў прадугледжана творчая самапрэзентацыя на сцэне «Я і мая каманда», майстар-клас кіраўніцкай дзейнасці, публічнае выступленне «Мая формула поспеху».

Маладыя настаўнікі таксама рыхтуюць творчую прэзентацыю або візітную картку на тэму «Мой пачатак педагагічнага шляху», адкрыты ўрок у незнаёмым класе па тэме, прапанаванай журы, і публічнае выступленне перад грамадскасцю «Я — педагог! І гэта ...».

Удзельнікамі фестывалю могуць стаць маладыя педагогі і кіраўнікі ўстаноў ва ўзросце да 31 года, якія маюць стаж працы на пасадзе не больш як пяць гадоў, незалежна ад кваліфікацыйнай катэгорыі.

У заключным вочным этапе рэспубліканскага фестывалю будуць удзельнічаць па адным прадстаўніку ад кожнай вобласці і Мінска ў кожнай намінацыя, якія атрымалі найбольшую колькасць балаў за заданні завочнага фармату.

Удзельнікі фестывалю могуць быць прадстаўлены да ўзнагароджання граматамі Міністэрства адукацыі, да Падзякі Міністэрства адукацыі. А пераможцам заключнага этапу фестывалю ў кожнай намінацыі будзе дадзена права правядзення аўтарскіх метадычных мерапрыемстваў для маладых педагогаў і кіраўнікоў устаноў адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?