Вы тут

Бесперабойная работа нафтахімічнага комплексу


Прэзідэнт прыняў з дакладам старшыню Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі («Белнафтахім») Андрэя Рыбакова. Гаворка ішла пра шэраг актуальных для галіны пытанняў. У першую чаргу кіраўнік дзяржавы пацікавіўся работай нафтаперапрацоўчых заводаў. «Якая цяпер сітуацыя ў параўнанні з тым, што было на мінулы год, на пачатак гэтага года? У дынаміцы што ў нас адбываецца? Як мы будзем выходзіць на паказчыкі?» — пацікавіўся ён. У працяг тэмы беларускі лідар паставіў пытанне аб мадэрнізацыі двух айчынных НПЗ. У прыватнасці, яго цікавілі прычыны праблем, калі тыя ёсць.


Аляксандр Лукашэнка вынес на парадак дня пытанне адаптацыі нафтахімічнага комплексу краіны да санкцыйнага рэжыму. «Мы ўсё гаворым: «Нафта, нафта». Нафтахімія, хімічная прадукцыя. Як працуюць прадпрыемствы? Няхай іх нават няшмат, але яны магутныя, вялікія. Тое ж самае: што ў нас адбываецца на гэтых прадпрыемствах? Як ідзе рэалізацыя, экспарт?», — абазанчыў шэраг пытанняў беларускі лідар.

Прэзідэнт звярнуў увагу на іпартазамяшчэнні, дзе, па яго словах, «цэлы пласт праблем». Гэта тэма, якая датычыцца ў тым ліку «Белнафтахіма». Яшчэ адно пытанне — развіццё інтэграцыйнага супрацоўніцтва. «Саюзная праграма па фарміраванні адзінай тэрыторыі па нафце і газе. Як тут ідзе пытанне?» — пацікавіўся ён.

Андрэй Рыбакоў далажыў, што ўдалося забяспечыць бесперабойную работу абсалютна ўсіх прадпрыемстваў, якія ўваходзяць у канцэрн. У патрабаваным аб'ёме забяспечаны ўсе плацяжы ў бюджэт, своечасова праводзіцца аплата за ўсе энергарэсурсы, у поўным аб'ёме і своечасова выплачваецца заработная плата. «Прычым за 6 месяцаў рэальная заработная плата ў цэлым па канцэрне адпавядае ўзроўню мінулага года», — падкрэсліў старшыня канцэрна.

Пасля даклада Прэзідэнту, у размове з журналістамі Андрэй Рыбакоў расказаў, што ўнутраны рынак стабільны і забяспечаны ўсімі відамі паліва і мінеральнымі ўгнаеннямі. Журналістаў цікавіла тэма інтэграцыйнага супрацоўніцтва. «Калі казаць пра саюзныя праграмы, то ў нас ёсць тэрміны і мы па іх працуем. Падрыхтаваны праект адпаведнага дагавора, ён знаходзіцца на разглядзе як у расійскага, так і ў нашага боку. Плануем да канца года зняць усе магчымыя і немагчымыя спрэчныя пытанні для таго, каб да сярэдзіны 2023 года сфарміраваць чыставы дагавор», — расказаў старшыня «Белнафтахіма».

Валерыя СЦЯЦКО

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.