Вы тут

Шклоў святкуе Дзень агурка


Шклоў святкуе Дзень агурка — у разгары свята збору летняга ўраджаю. Сёння з раніцы ў Шклове грыміць музыка, гудзе рознакаляровы кірмаш, а ў паветры лунае агурковы пах. Госці віталі парад удзельнікаў, адвялі душу на гастра-фэсце, наведалі гарадскі пікнік.


Шмат эксклюзіву падрыхтваў горад майстроў, шырокі асартымент тавараў прапануе гандаль. Усё суправаджацца агурковымі конкурсамі, батламі, аўкцыёнамі. Асобная праграма прапануецца для спартыўных сем’яў. Наогул забаў на любы густ — канцэрты, дыскатэкі, фестываль фарбаў «Холі-фэст»... 

Паводле слоў дырэктара Цэнтралізаванай клубнай сістэмы Шклоўскага раёна Аксаны Кудзянковай, агурковае свята праводзіцца сёлета ў 16-ы раз.

— Усё проста супер! — не хавае яна эмоцый ад сёняшніх падзей. — Вельмі цікавы вакальны конкурс «Зорны край», які прысвечаны Году гістарычнай памяці. Было шмат заявак, радуе, што ў нас такая вялікая колькасць сапраўдных талентаў. Не менш іх і сярод гастранамічных канкурсантаў. Наогул у свяце задзельнічана каля 500 удзельнікаў.

За першую палову дня шклоўскі Дзень агурка наведала каля 5 тысяч чалавек. Усе задаволены, шмат хто з удзельнікаў атрымаў прызы. Узнагароджаны таксама два канкурсанты тэлепраекта Уладзіміра Богдана «Ежа хоць куды», які праходзіў на тэрыторыі Шклоўскага раёна на пачатку жніўня.

Тоня Кісліцына з легендарнай савецкай кінастужкі «Дзяўчата» сцвярджала, што з бульбы можна прыгатаваць бясконцую колькасць страў. Наіўная, яна не бачыла на што здольны шклаўчане ў прыгатаванні смакаты з агурка. Удзельнікі прапанавалі агурковую піцу, блінцы, тарталеткі, варэнне, напоі — усе выключна з агурка. Журы адзначыла за арыгінальнасць аўтара гастранамічнага твора — «Спатолі мае смуткі» — у кубачак з агурка заліта самагонка, а зверху — кавалачак тамата з папяровым парасонам.

У гастранмічным конкурсе задзейнічана каля 50 удзельнікаў з ліку прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна.

Шмат інтэрактыўных пляцовак,у тым ліку ад МНС, газавай службы, сілавых ведамстваў — свята віруе на шматлікіх пляцоўках старажытнага Шклова. А вечарам гасцей чакае святочны агурковы канцэрт, у якім выступяць артысты Шклоўскага раёна, і вясёлая агурэчная дыскатэка.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота: Shklovinfo.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?