Вы тут

Беларускія пашпарты атрымала сям’я латвійскага хлопчыка, які ўзяў інтэрв’ю ў Лукашэнкі


Юны латыш Ілля Кароза, які ўзяў інтэрв’ю ў Прэзідэнта Беларусі, і яго сям’я, якія цяпер пражываюць у Віцебску, атрымалі сёння пашпарты грамадзян Беларусі, перадае БелТА.


Латышскі хлопец падчас «Славянскага базару ў Віцебску» ўзяў інтэрв’ю ў Прэзідэнта Беларусі і ў Латвіі стаў персонай нон-грата. Яго сям’я пераехала на віцебскую зямлю і здабыла тут падтрымку, сяброў і новы дом. Мама Ільі, Наталля, падзякавала ўсіх беларусаў, якія так моцна за іх перажывалі, Прэзідэнта — за яго вялікае бацькоўскае сэрца і ўсіх, хто прыняў удзел у лёсе гнанай на радзіме сям’і. Яна падкрэсліла, што зробіць усё магчымае, каб яе дзеці сталі годнымі грамадзянамі Беларусі.

Ілля Кароза таксама выказаў словы ўдзячнасці ўсім датычным да яго лёсу. Галоўнае, сказаў новы грамадзянін Беларусі, гэта апынуцца ў патрэбным месцы і ў патрэбны час. «Я ўдзячны богу за тое, што сустрэўся з гэтым чалавекам — Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. У Беларусі кожны чалавек знойдзе дапамогу і не будзе кінуты», — падкрэсліў малады чалавек.

Пашпарты ўчорашнія грамадзяне Латвіі атрымлівалі па спрошчанай сістэме, тым больш што ў Наталлі Кароза ў родзе ўсе былі беларусамі. Як адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, пасля сітуацыі, якая склалася вакол нявіннага інтэрв’ю з кіраўніком беларускай дзяржавы, мясцовыя ўлады палічылі справай гонару дапамагчы латвійскаму падлетку і яго родным.

У сям’і Кароза ў Віцебску наладзіўся побыт. Мама Наталля атрымала працу — яна працуе ў РУП «Віцебскэнерга» поварам і вельмі цёпла адклікаецца аб калектыве. Маладым беларусам хутка вылучаць ад прадпрыемства жыллё ў інтэрнаце. Ілля будзе паступаць у Віцебскае кадэцкае вучылішча, ён марыць зрабіць кар’еру вайскоўца. Малодшыя члены сям’і — Сафія і Даніэль — будуць наведваць установы адукацыі, прычым сястрычка Іллі ўпершыню сядзе за школьную парту. Як прызналася мама Іллі, калі яны выязджалі з Латвіі, усім было страшна, а ў Беларусі яны адчуваюць сябе пад надзейнай абаронай.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».