Вы тут

Надвор'е: Пахаладанне, а месцамі нават замаразкі...


Якімі будуць першыя дні каляндарнай восені ў Беларусі, паведамілі ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


«У найбліжэйшыя дні ў межы нашай краіны пачне паступаць больш свежае, насычанае вільгаццю паветра са Скандынавіі. Тэмпературны фон па краіне пачне паніжацца, слупкі тэрмометраў будуць адпавядаць клімату. Пры гэтым месцамі па Беларусі не абыдзецца без кароткачасовых навальнічных дажджоў, а 31 жніўня дыскамфорту
дадасць паўночна-ўсходні вецер», — распавялі ў «Белгідрамеце».

У аўторак, 30 жніўня, ноччу месцамі, а ўдзень пераважна па поўначы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах чакаюцца навальніцы. У начны і ранішні час месцамі магчымы слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 12-18 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах — плюс 9-11. Днём будзе ад плюс 20 па паўночным захадзе да плюс 27 па паўднёвым усходзе.

У сераду, 31 жніўня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Днём у асобных раёнах па паўночным усходзе чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра ноччу складзе 8-15 градусаў вышэй за нуль, днём ад плюс 14 па поўначы да плюс 22 па поўдні.

«А вось 1 верасня восень заявіць пра сябе не толькі на календары, але і ў надвор'і. Тэмпературны фон па краіне яшчэ панізіцца, у наступныя дні стане нязвыкла халаднавата: ноччу ад плюс 2 да плюс 8, месцамі на тарфяніках Палесся ўжо ёсць верагоднасць першых замаразкаў да мінус 3, толькі ў паўднёвых раёнах тэмпература паветра не апусціцца ніжэй за 9-10 градусаў цяпла. Днём вераснёўскае сонца прагрэе паветра да плюс 11-19, толькі па поўдні краіны слупкі тэрмометраў будуць імкнуцца да 20-градусных адзнак. Месцамі па Беларусі пройдуць кароткачасовыя дажджы», — адзначылі сіноптыкі.

У чацвер, 1 верасня, месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ноччу складзе 3-10 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 11-18 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 20.

У пятніцу, 2 верасня, ноччу будзе пераважна без ападкаў, раніцай і днём месцамі па краіне пройдуць кароткачасовыя дажджы.
Тэмпература паветра ноччу складзе 2-7 градусаў вышэй за нуль, на тарфяніках Палесся месцамі магчымыя замаразкі да мінус 3. Днём будзе 12-18 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 20.

У суботу, 3 верасня, у асобных раёнах краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-8 градусаў вышэй за нуль, месцамі — да плюс 10. Днём будзе 13-20 градусаў цяпла, па поўдні — да плюс 23.

У нядзелю, 4 верасня, будзе пераважна без ападкаў, толькі раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе краіны магчымыя кароткачасовыя дажджы. Уначы і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ноччу складзе 2-9 градусаў вышэй за нуль. Днём будзе 14-21 градус цяпла, па поўдні — да плюс 23.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».