Вы тут

Жорсткасцю забойцы быў уражаны нават крымінальны вышук


«26 жніўня ў 15.43 на пульт Аршанскага аддзела Дэпартамента аховы паступіла паведамленне з сігналам трывогі з аднаго паштовага аддзялення Оршы. Нарад аддзела аховы неадкладна выбыў на месца і знайшоў узгаранне памяшкання знутры. На падлозе аднаго з пакояў быў знойдзены труп жанчыны з цялеснымі пашкоджаннямі. Папярэднім аглядам было ўстаноўлена, што напад на пошту быў здзейснены з карыслівай мэтай, а забойства жанчыны ўчынена з асаблівай жорсткасцю», — расказаў журналістам у панядзелак падрабязнасці жудаснага злачынства ў Оршы міністр унутраных спраў Іван Кубракоў.


Праваахоўнікі вывучылі запісы з камер відэаназірання і ўстанавілі: невядомы зайшоў у аддзяленне, калі іншых наведвальнікаў не было, па-зверску забіў работніцу і ўкраў з касы больш як тры тысячы рублёў. Каб схаваць сляды злачынства, мужчына падпаліў памяшканне.

Паводле слоў міністра ўнутраных спраў, аб гэтым злачынстве было даложана кіраўніку дзяржавы: «Прэзідэнт паставіў задачу ўстанавіць і затрымаць падазраванага на працягу сутак. Ход аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў таксама быў пастаўлены на кантроль Прэзідэнтам. Дакладваць аб змяненнях аператыўнай абстаноўкі трэба было ў любы час сутак».

Іван Кубракоў заявіў, што ў Оршу неадкладна былі накіраваны вопытныя супрацоўнікі крымінальнага вышуку цэнтральнага апарату МУС, а таксама супрацоўнікі крымінальнага вышуку УУС Віцебска. «Па трывозе было паднята Аршанскае РУУС, а таксама атрад міліцыі асаблівага прызначэння УУС Віцебскага аблвыканкама. Пасля прыбыцця на месца злачынства была арганізавана работа і задзейнічаны сілы па вышуку злачынца. На месцы здарэння працавалі следчыя і эксперты. Яны вельмі старанна агледзелі кожны метр месца. Абмен інфармацыяй быў арганізаваны на самым высокім узроўні. Мы не выключалі,  улічваючы жорсткасць учынення гэтага злачынства і яго дзерзкасць, здзяйснення на тэрыторыі Оршы іншых злачынстваў. Таму горад і яго прыгранічча былі блакіраваны супрацоўнікамі міліцыі. Асаблівую ўвагу ўдзялілі вакзалам», — падкрэсліў міністр унутраных спраў.

Бліжэй да 23.00, адзначыў ён, была атрымана інфармацыя аб падазраваным. Пры затрыманні ён паспрабаваў уцячы і супрацоўнікі адкрылі агонь на паражэнне. Цяпер падазраванаму аказваецца медыцынская дапамога. Праводзяцца іншыя следчыя дзеянні. У пабудовах і прылеглай тэрыторыі да дома падазраванага канфіскаваны грошы і адзенне, у якім было здзейснена злачынства.

«Злачынства было ўчынена з асаблівым цынізмам і дзерзкасцю. Жорсткасцю, з якой была забіта жанчына, былі ўражаны нават супрацоўнікі крымінальнага вышуку, якія неаднаразова выбывалі на аналагічныя злачынствы. Мы выдатна разумелі, што гэта ўчынена мэтанакіравана», — сказаў Іван Кубракоў.

Па словах міністра ўнутраных спраў, затрыманы — неаднаразова судзімы грамадзянін 1951 года нараджэння, які ў месцах пазбаўлення волі правёў больш за 35 гадоў. «Ён быў судзімы за забойства, прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, разбой, а таксама за замах на жыццё супрацоўнікаў міліцыі. Мы добра разумелі, што яго неабходна аператыўна затрымаць», — сказаў на заканчэнне Іван Кубракоў.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».