Механізатары акцыянернага таварыства «Прынёманскі» Навагрудскага раёна Ігар Каранеўскі і Юрый Вітуль працуюць на адным вытворчым участку № 1 — у летні і восеньскі перыяды забяспечваюць гаспадарку травянымі кармамі — сенажом, сіласам, сенам. Ігар Аркадзьевіч (на фота злева) на сучасным кормаўборачным камбайне «Ягуар» здрабняе травы і за сёлетні нарыхтоўчы перыяд падрыхтаваў болей за трыццаць дзве тысячы тон зялёнай масы. Юрый Вацлававіч на трактары «Беларус 1523» працаваў на рулонным прэс-падборшчыку, прэсаваў сена і салому, а ў ранейшых сезонах удзельнічаў таксама і ў жніўных кампаніях. За Каранеўскім замацаваны ўніверсальны энергетычны сродак «Раса-05», на якім вясною ён уносіць угнаенні на палеткі з азімымі пасевамі і мнагалетнімі травамі. Гэтымі днямі ў гаспадарцы пачалася нарыхтоўка кармоў з кукурузы, якой на прынёманскіх палетках болей за паўтары тысячы гектараў, дзе да позняй восені будуць шчыраваць гэтыя адказныя і працавітыя спецыялісты. Дарэчы, механізатараў аб'ядноўвае не толькі адна гаспадарка, прафесія і родная бацькоўская зямля, але таксама і ўзнагароды — яны абодва кавалеры ордэна Пашаны. А Ігара Каранеўскага за працоўную доблесць занеслі ў раённую кнігу Славы.
Анатоль КЛЯШЧУК
Фота аўтара.
Пра некаторыя акалічнасці магчымага вырашэння розных сітуацый, вядомых з практыкі, расказалі спецыялісты.
Што павінна быць у талерцы чалавека, якому няма калі хварэць.
Пра тое, чым вызначаецца якасць праекта на тэлебачанні, ці магчыма пераняць сакрэт чужога поспеху і як не выгарэць у няспынным руху.