Вы тут

Качанава: «Сістэма адукацыі — прыярытэтны напрамак дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі»


У Мінску 29 верасня прайшоў гарадскі форум педагагічных работнікаў «Сталічная адукацыя: пункты росту і стратэгіі развіцця». Мэтай сустрэчы стала абмеркаванне прыярытэтных напрамкаў развіцця адукацыйнай сферы. Таксама ўдзельнікі форуму закранулі пытанні інклюзіўнасці ў адукацыйным працэсе, прааналізавалі работу сталічнай сістэмы адукацыі і паставілі задачы на новы навучальны год. Падчас мерапрыемства Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава звярнула ўвагу на неабходнасць індывідуалізацыі падыходаў да выхавання і навучання дзіцяці.


— Кіраўнік дзяржавы заўсёды гаварыў аб неўласцівых функцыях педагогаў, аб тым, што мы сёння павінны разгрузіць настаўніка і даць яму магчымасць займацца індывідуалізацыяй падыходаў да выхавання і навучання дзіцяці. Работа педагога павінна быць накіравана на работу з вучнем. Няма ненавучаемых, але каб дзеці развіваліся, з імі трэба працаваць індывідуальна, — падкрэсліла спікер верхняй палаты беларускага парламента.

Старшыня Савета Рэспублікі акцэнтавала, што сістэма адукацыі з'яўляецца прыярытэтным напрамкам дзяржаўнай сацыяльнай палітыкі, бо гэта будучыня краіны.

— Выхаванне падрастаючага пакалення, чалавека — патрыёта сваёй краіны асабліва актуальнае ў Год гістарычнай памяці. У няпростых умовах сучаснага свету, дзе ў цяперашні момант адбываецца геапалітычны падзел, мы павінны разумець, што толькі сапраўды адданыя сваёй краіне, свайму народу людзі могуць рабіць так, каб краіна развівалася і ў яе была будучыня. Таму на плечы педагогаў ускладзена сур'ёзная адказнасць па выхаванні падрастаючага пакалення, — сказала яна.

Таксама спікер звярнулася да пытанняў інклюзіўнай адукацыі. Наталля Качанава распавяла, што ў Савеце Рэспублікі будзе створаны спецыяльны савет, які будзе займацца каардынацыяй работы міністэрстваў адукацыі, аховы здароўя, працы і сацыяльнай абароны.

— Дзеці з фізічнымі і псіхалагічнымі асаблівасцямі — гэта нашы дзеці і яны павінны вучыцца разам. Педагогі нашых устаноў павінны ўмець працаваць з дзецьмі, у якіх ёсць інваліднасць, — рэзюмавала Старшыня Савета Рэспублікі.

У сваю чаргу, міністр адукацыі Андрэй Іванец засяродзіў увагу на тым, што Міністэрства адукацыі разам з Камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама і галоўнымі ўпраўленнямі па адукацыі абласцей вядзе мэтанакіраваную работу, каб выпускнікі беларускіх навучальных устаноў увайшлі ў эканоміку краіны.

— Сёння мы кажам аб тым, што сістэма адукацыі — гэта падрыхтоўка кадраў для ўсёй краіны. Аснова нашай моцнай эканомікі — моцныя рэгіёны. У сувязі з гэтым Мінск займае асаблівае месца. Таму што гэта сталіца, гэта адзін з самых вялікіх кантынгентаў, якія вучацца і на ўзроўні ўстаноў дашкольнай адукацыі, і агульнай сярэдняй адукацыі, ну і, вядома, гэта Мекка студэнтаў, — адзначыў міністр.

Арына КАРПОВІЧ

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Якія прагнозы на лета робяць метэаролагі?

Тры месяцы суцэльнай спякоты нам не абяцаюць

Памяць

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Партызанскі ўнёсак у «Баграціён»

Беларуская наступальная аперацыя пачалася 23 чэрвеня 1944 года.