Вы тут

У Беларусі намалочана 7,8 млн. тон збожжа


Усімі катэгорыямі гаспадарак у Беларусі намалочана 7,8 млн.т збожжа, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

Па дадзеных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 30 жніўня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны з 2082000 га, што складае 95,8% ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,1 працэнта плошчаў (349,8 тыс. га), у Віцебскай вобласці — 90,6 працэнта (326,2 тыс. га), Гомельскай — 97,2 працэнта (339,2 тыс. га), Гродзенскай — 96 працэнтаў (299,9 тыс. га), Мінскай — 97 працэнтаў (444,8 тыс. га), Магілёўскай — 95,5 працэнта (322,8 тыс. га).

Таксама ў Беларусі ўбралі проса з 3,02 тыс. га, або 25,6 працэнта ад запланаванай плошчы, намалацілі 7,32 тыс. т з ураджайнасцю 24,2 ц/га. Грэчка ўбрана з 4,09 тыс. га (11,83 працэнта), намалочана 5,49 тыс. т пры ўраджайнасці 13,4 ц/га.

У краіне ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалацілі 7835000 т збожжа.

Рапс убралі з 320,8 тыс. га, што складае 88,7 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 836,9 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26,1 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 32,6 тыс.т.

Аб’ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс.т.

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.