Вы тут

Памёр Міхаіл Гарбачоў


Першы прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў памёр на 92 годзе жыцця, перадае РИА Новости са спасылкай на цэнтральную клінічную бальніцу.


Фота ТАСС

Як адзначаецца, Гарбачоў памёр пасля цяжкай і працяглай хваробы.

Паводле інфармацыі ТАСС, Міхаіл Гарбачоў будзе пахаваны на Новадзявочых могілках у Маскве, у радавым пахаванні побач з жонкай.

Гарбачоў нарадзіўся 2 сакавіка 1931 года ў сяле Прывольнае на тэрыторыі Стаўрапольскага краю ў сялянскай сям’і. У 1990 годзе на пазачарговым трэцім з’ездзе народных дэпутатаў СССР Гарбачова абралі першым і апошнім прэзідэнтам СССР. У снежні 1991 года ён склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта СССР пасля падпісання Белавежскіх пагадненняў – «Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў». Удастоены больш за 300 дзяржаўных і грамадскіх узнагарод, дыпломаў, ганаровых грамат і знакаў адрознення. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі свету ў 1990 годзе.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.