Вы тут

Выходзіць кніга паэтаў Берасцейшыны


У Выдавецкім доме «Звязда» працягваецца выданне паэтычных кніг, якія прадстаўляюць вершы лепшых майстроў беларускага прыгожага пісьменства XX — XXI стагоддзяў. Толькі што здадзены ў друкарню зборнік «Адчыненая хаціна». 


І хаця на кнігах няма пазнакі серыі, іх аб’ядноўвае агульная стылістыка афармлення. А яшчэ тое, што ўкладальнікам усіх зборнікаў з’яўляецца адзін з цікавейшых пісьменнікаў сучаснасці — галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» — галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп. Зараз ён узначальвае і секцыю паэзіі Саюза пісьменнікаў Беларусі. 

«Нібы з усіх шляхоў спакусных/ Вярнуўся сэрцам акрыяць/ Каля вытокаў, дзе пакуль што/ Пустэльны бераг, Бог і я./ І ўжо няма балючых згадак,/ Як век, як шмат вякоў назад./ І толькі босы след — пачатак,/ І толькі чысты далягляд». (Алесь Каско). «Жыла ўва мне мара адна:/ За яваю следам гарачым/ Ісці, дабірацца да дна,/ Усё да канца растлумачыць» (Іван Арабейка). «Я сваё пражыву і растану, як дым,/ А як скоціцца з неба іскрынка,/ Знак падам, што з’явілася ў родзе маім,/ Бы ў рацэ, залатая пясчынка./ Непрыкметная зблізку, заззяе яна/ Светляком над прыціхлай зямлёю,/ І я буду глядзець на яе давідна,/ Назаўжды неразлучны з раднёю». (Васіль Сахарчук). Тры яркіх паэты прадстаўлены ў кнізе, укладзенай Віктарам Шніпам, — Алесь Каско, Васіль Сахарчук, Іван Арабейка. Іх унутраны свет, іх мастацкуія вобразы і сімвалы — сведчанне глыбокага пранікнення ва ўнутраны свет сучасніка, незвычайнай сілы жаданне паяднаць чалавека і яго родны кут у адно цэлае, зрабіць родныя вобразы галоўнай кропкай прыцягнення ў жыцці. Можа быць, і гэты зборнік «Адчыненая хаціна» нагадае айчынным крытыкам, літаратуразнаўцам, што і пра іх творчасць, творчасць аўтараў з глыбінкі, яшчэ варта сказаць шмат добрых слоў. 

Раней у Выдавецкім доме «Звязда» пабачылі свет паэтычныя кнігі Анатоля Сыса, Леаніда Дранько-Майсюка, Рыгора Барадуліна, Генадзя Бураўкіна, Алеся Бадака, Віктара Шніпа, а таксама калектыўны зборнік паэтаў Гродзеншчыны, дзе пад адной вокладкай былі прадстаўлены творы Міхася Васілька, Юркі Голуба, Мар’яна Дуксы.

КАСТУСЬ ЛЕШНІЦА

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.