Сёння ад сцен Мінскага Свята-Духава кафедральнага сабора ў дарогу па гарадах і вёсках Гомельскай вобласці адправілася 29-я міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да Святыняў» з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга.
Сярод яе ўдзельнікаў святары, вядомыя навукоўцы, пісьменнікі, педагогі, работнікі культуры.
Пасля набажэнства ўдзельнікаў экспедыцыі павіталі Веніямін, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы экзарх усяе Беларусі, а таксама ўпаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак.
Першымі сустрэнуць экспедыцыю жыхары Жыткавіцкага раёна — там адбудуцца творчыя сустрэчы, набажэнствы.
Агульная працягласць маршрута экспедыцыі перавысіць 1300 кіламетраў.
Яўген ПЯСЕЦКІ
фота аўтара
А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.
Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.
«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».