Вы тут

Навошта саджаць часнок «бульбачкамі»


Шматлікія садоўнікі прывыклі саджаць часнок зубкамі і іншага спосабу не ўяўляюць.


Фота: pixabay.com

Але можна ў якасці пасадачнага матэрыялу выкарыстоўваць яго «бульбачкі».

  • Эканоміцца пасадачны матэрыял, калі часнок буйны і ў цыбуліне змяшчаецца 4-5 зубкоў, лепш спажыць іх у ежу, чым саджаць;
  • Аздараўляецца пасадачны матэрыял, бо «бульбачкі» не сутыкаюцца з зямлёй, а значыць не пераносяць магчымыя хваробы;
  • Амаладжэнне: пры кругавароце пасяўнога матэрыялу, праз 4-5 гадоў у часнаку назапашваюцца хваробы, а «бульбачкі» ўтвараюцца на кветаложы, там дзе павінна утварацца насенне і з’яўляюцца чыстымі ад хвароб, якія перадаюцца вегетатыўна.

«Бульбачкі» атрымліваюць, пакідаючы выспяваць стрэлкі на раслінах часнаку. Для гэтага дастаткова пакінуць усяго 2-3 стрэлкі. Збіраць іх трэба, калі стрэлка цалкам выпрасталася і абалонка трэснула.

Высейваюць «бульбачкі» ў другой палове верасня, для таго каб яны паспелі ўтварыць карэньчыкі для паспяховай зімоўкі, але не пачалі расці.

Сеюць «бульбачкі» па схеме: паміж радамі 20 см, у радзе — 3-4 см, глыбіня пасадкі 2-3 см.

У канцы наступнага года можна выкопваць «бульбачкі» і высаджваць як паўнавартасныя зубкі, а можна пакінуць расці на другі год, тады неабходна павялічыць адлегласць пры сеянні.

Ірына ТАМКОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».