Вы тут

У ВД «Звязда» выходзіць кніга «Муры, Том і дырыжаблік»


Днямі ў Выдавецкім доме «Звязда» выходзіць новая кніга — казачная аповесць Маргарыты Латышкевіч «Муры, Том і дырыжаблік». 


Пра што расказваецца ў кнізе, выпуск якой ажыццяўляецца па заказе Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь? ... Над чароўным горадам Котсвілем плывуць планёры і дырыжаблі! А жыхары горада рыхтуюцца да Вялікай выставы. Маленькія кацяняты Муры і Том чакаюць дамоў свайго тату, капітана самага цудоўнага з усіх дырыжабляў. Але тата, на вялікі жаль, затрымліваецца! Што ж на самай справе здарылася з камандай самага цудоўнага паветранага судна? І якое дачыненне да гэтага надзвычайнага здарэння мае Егіпецкая зала вялікай выставы? Каб разабрацца ва ўсім гэтым і разам з аўтарам правесці сваё дэтэктыўна-казачнае расследаванне, далучыцеся да Коткінсаў, якія быццам тыя Шэрлакхомсы, справу сваю ведаюць, — і вы сутыкнецеся са старажытнымі чарамі з самых далёкіх краін. 

Займальнае, напоўненае прыгод казачнае падарожжа падаецца даволі ілюстратыўным, здольным развіць багатыя ўяўленні, яшчэ і таму, што ў кнігі, акрамя добра вядомай пісьменніцы Маргарыты Латышкевіч, ёсць вопытны сааўтар — кніжны графік Дар’я Чарняўская. Майстар сваёй справы, яна пераканаўча ўводзіць чытача кнігі «Муры, Том і дырыжаблік» у самыя глыбінныя таямніцы даследвання. І хаця аповяд у кнізе завяршаецца на ціхай, спакойнай ноце («Мая сям’я стамілася і перахвалявалася, дый камандзе патрэбны адпачынак пасля вашых чараў. Усе мы заслужылі трохі спакою!» — гаворыць тата Коткінс), узнікае зразумелае чытацкае жаданне атрымаць працяг гэтай цудоўнай казкі, разлічанай не толькі на маленькіх чытачоў. Будзем спадзявацца, што Маргарыта Латышкевіч гэта пачуе — і неўзабаве ў яе народзіцца новая кніга. А яе паплечнікам у стварэнні працягу стане ізноў мастачка Дар’я Чарняўская. 

Кастусь ЛЕШНІЦА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.