Вы тут

25 аўтобусаў МАЗ перададзены школам Віцебшчыны


У Віцебскім аблвыканкаме напярэдадні свята першага званка адбылася ўрачыстая цырымонія перадачы новых 25 школьных аўтобусаў галоўнаму ўпраўленню па адукацыі паўночнага рэгіёна ад ААТ «МАЗ» — кіруючай кампаніі холдынга «Белаўтамаз».


 

1 верасня — цудоўны дзень для кожнага школьніка, хтосьці толькі робіць свае першыя крокі насустрач ведам, а некаторыя, як выпускнікі, ужо стаяць на парозе дарослага жыцця. Як з аддаленых населеных пунктаў дабрацца да ўстаноў адукацыі — пытанне, якое знаходзіцца на кантролі Прэзідэнта. 

З гэтай мэтай распрацавана цэлая праграма па забеспячэнні ўсіх рэгіёнаў Беларусі школьнымі аўтобусамі. Паркі рэгулярна абнаўляюцца, бо бяспека і камфорт падрастаючага пакалення з’яўляецца галоўным фактарам у распрацоўцы і вытворчасці камфартабельных сродкаў перамяшчэння. Задача сістэмы адукацыі — даць сучасныя веды кожнаму школьніку ў незалежнасці ад таго, дзе ён пражывае , і стварыць камфортныя ўмовы для дзяцей з сельскай мясцовасці. 

Сёлета ў школы паўночнага рэгіёна накіраваны 25 новых аўтобусаў «МАЗ». Мінскі аўтазавод, які базіруецца на шматгадовым вытворчым вопыце, эфектыўных канструктарскіх рашэннях і сучасных тэхналогіях, выпускае камфартабельныя аўтобусы, прызначаныя для перавозкі навучэнцаў і аптымізацыі адукацыйнага працэсу.

«Штогод напярэдадні свята першага званка ў атмасферы адчуваецца хвалюючая нотка ўрачыстасці не толькі для вучняў, але і для дарослых. Сёння, гледзячы на гэтыя яркія і новыя аўтобусы, нас ахоплівае неверагоднае пачуццё гонару за тое, што гэта наша беларуская тэхніка. Шчыры дзякуй кіраўніцтву ААТ „МАЗ“ за своечасова выпушчаныя вытворчыя адзінкі для наша рэгіёна на камфортных умовах. Гэты дзень — свята для нашых дзяцей, педагагічных работнікаў і ўсёй Віцебшчыны!», — адзначыў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін.

Па словах генеральнага дырэктара ААТ «МАЗ» Валерыя Іванковіча, завод рэгулярна перапрацоўвае і дапаўняе мадэлі аўтобусаў, адказваючы на запыты спажыўцоў. Гэта і мяккія сядзенні, надзейныя рамяні бяспекі, аптымізацыя ўнутранай прасторы — усё для нашых «кветак жыцця». Са свайго боку завод максімальна падтрымлівае ўстановы адукацыі, каб са сцен кожнай школы, у незалежнасці ад яе ўзроўню, выйшлі годныя грамадзяне нашай рэспублікі. 

Сімвалічны ключ ад новых ярка-жоўтых МАЗаў генеральны дырэктар прадпрыемства Валерый Іванковіч перадаў начальніку галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрыю Хаме.

«Для нас сёння сапраўды знакавая падзея, бо ўлічваючы асаблівасці нашага паўночнага рэгіёна (у воблаці школы знаходзяцца ў значнай аддаленасці ад населеных пунктаў), камфартабельныя сродкі перамяшчэння нам вельмі патрэбны. Сёння школьны парк Віцебшчыны складаюць 287 аўтобусаў, і новыя 25 адзінак будуць працаваць на якасны адукацыйны працэс. Усяго за пяць гадоў аўтапарк абнавілі амаль на 80 працэнтаў. Дзякуючы выкананым умовам, абласному бюджэту ўдалося сэканоміць звыш мільёна рублёў, а гэта — каштуе дарагога. Са святах нас і вас, жадаю ў новым навучальным годзе поспехаў і мірнага неба над галавой», — падзякаваў Дзмітрый Леанідавіч.

У 2022–2023 навучальным годзе за парты Віцебшчыны сядуць звыш 116 тысяч навучэнцаў, а 12 тысяч хлопчыкаў і дзяўчынак першы званок пакліча іх у школьнае жыццё ўпершыню. Гасцінна расчыняць дзверы для дзяцей 314 школ і гімназій паўночнага рэгіёна.

Аляксандра ГВОЗДЗЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».