Вы тут

Самадзельныя маскі для валасоў, хатняе віно і маянэз


Віно з вінаграду «Ізабэла» ў хатніх умовах

Духмянае салодкае віно моцнасцю 9—12 % з вінаграду знакамітага гатунку.


Спатрэбіцца: вінаград — 15 кг, цукар на смак, вада пры неабходнасці.

Адабраныя для падрыхтоўкі віна ягады расцісніце рукамі ці бульбяной таўкушкай. Атрыманую масу пакіньце на 3-4 дні і памешвайце 1-2 разы ў суткі. Затым працадзіце праз марлю і адцісніце сок. Калі ён атрымаўся занадта кіслы, дадайце 50—500 мл вады (на 1 л соку). Пераліце сок у бутлю, запоўніўшы яе на 2/3, дадайце палову цукру (з разліку 100—150 г на 1 л соку), герметычна закрыйце гідразатворам або надзеньце на слоік гумовую пальчатку са зробленай у адным пальцы дзірачкай і пакіньце ў цёмным памяшканні з пакаёвай тэмпературай (16—22 °С). Праз 5 дзён дадайце палову пакінутага цукру, развёўшы яго ў 0,5 л сцэджанага соку, які бродзіць, і пераліце назад у бутэльку. Праз 5 дзён дадайце цукар, які застаўся. Усяго браджэнне будзе доўжыцца 35—70 дзён. Калі пальчатка ападзе, само віно пасвятлее, а на дно апусціцца асадак. Акуратна пераліце віно ў чыстую ёмістасць, выдаліўшы асадак. На гэтым этапе можна дадаць яшчэ цукру, пакінуўшы на 7—10 дзён пад гідразатворам. Добра закаркуйце ёмістасць і змясціце ў прахалоднае (6—16 °С) цёмнае месца для вытрымкі. Праз 3—6 месяцаў вытрыманае віно можна разліць па бутэльках і захоўваць у склепе або халадзільніку да 5 гадоў.


Хатні маянэз

Як ні палохаюць нас прыхільнікі здаровага харчавання шкоднасцю маянэзу, адмовіцца ад яго не атрымліваецца. Ды і сапраўды, што хітраваць — смачнейшага соусу яшчэ не прыдумалі. Як той казаў, з ім можна з'есці нават газету!

З тварагу

Спатрэбіцца: тварог — 3 ст. л. з горкай, кефір — 3 ст. л., жаўт-
кі вараныя — 2 шт., лімонны сок — 5 кропель, гатовая гарчыца — 0,5 ч. л., цукар — 0,5 ч. л. (на смак), соль — 0,25 ч. л., крышачку чорнага молатага перцу.

  • Злучыць тварог і жаўткі. Блэндарам ператварыць іх у крэмападобную масу. Дадаць кефір. Накапаць лімоннага соку. Пакласці соль, перац, гарчыцу і цукар. Узбіць яшчэ раз як след блэндарам.
  • Можна адрэгуляваць вастрыню і салёнасць на свой смак, дадаючы лімонны сок, гарчыцу, соль і цукар. Пасля яшчэ раз змяшаць блэндарам.
  • Маянэз з тварагу можна захоўваць некалькі дзён у халадзільніку. Пазней соус гусцее.

Без яек

Спатрэбіцца: малако — 70 мл, алей — 150 мл, соль — 0,25 ч. л., цукар — 0,5 ч. л., гатовая гарчыца — 2 ч. л., лімонны сок — 2 ч. л.

  • Малако выліць у высокі куфель, дзе збіраецеся ўзбіваць маянэз. Дадаць да яго алей.
  • Узбіць блэндарам. Маса адразу пачне гусцець. Дадаць астатнія інгрэдыенты: соль, цукар, гарчыцу, лімонны сок. Яшчэ некалькі секундаў узбіваць.
  • Маянэз гатовы. Можна дадаць у яго пасечаны кроп, часнок ці любімыя спецыі і змяніць смак хатняга соусу. Варыянты абмяжоўваюцца толькі вашай фантазіяй і смакавымі перавагамі.

Калі страве трэба надаць лёгкія часночныя ноткі, але вы пабойваецеся перабраць з пахам, натрыце посуд зубком часнаку, перш чым пакласці туды ежу.

Дасведчаныя гаспадыні знойдуць дастойнае ўжыванне піву: гэты напой з соевым соусам стане цудоўным марынадам для мяса, а невялікая колькасць цёмнага піва, дададзенага пры тушэнні гародніны, зробіць страву больш вытанчанай на смак.

Каб печань не была цвёрдай, саліце яе ў канцы гатавання.


Маскі для валасоў

Пра густыя і бліскучыя валасы марыць кожная жанчына. Але экалагічная сітуацыя, умовы надвор'я, лад жыцця, стрэсы і хваробы прыводзяць да таго, што валасы становяцца цьмянымі, знежывелымі, ломкімі і выпадаюць. Палепшыць іх стан дапамогуць маскі для валасоў, прыгатаваныя ў хатніх умовах. Але ўлічыце, што неабходны працяглы час, каб атрымаць адчувальны эфект.

Маскі для паляпшэння росту і павелічэння гушчыні валасоў дзеляцца на:

  • пажыўныя — узмацняюць забеспячэнне валасяных цыбулін пажыўнымі рэчывамі;
  • стымуляцыйныя — раздражняльна ўздзейнічаюць на скуру галавы, чым паскараюць рост валасоў.

Пажыўныя маскі

У склад пажыўных масак у асноўным уваходзяць алеі. Найлепшы вынік дае ўжыванне лапуховага, аліўкавага і касторавага алеяў. Дастаткова рабіць алейныя маскі 1 раз на 7—9 дзён, каб атрымаць выдатны вынік. Але змываюцца такія маскі вельмі дрэнна. Таксама пажыўныя маскі робяць з яйкамі, касметычнай глінай, кефірам, сыроваткай, мёдам, бананамі, чорным хлебам, дражджамі.

Лапухова-мядовая маска

Для валасоў найбольш каштоўным з'яўляецца лапуховы алей. Ён насычае валасы пажыўнымі рэчывамі, умацоўвае валасяныя цыбуліны і папярэджвае выпадзенне валасоў.

Лапуховны алей змяшайце з натуральным мёдам (1 чайнай лыжкай), каньяком (1 чайнай лыжкай) і жаўтком. Маску размяркуеце па ўсёй даўжыні валасоў. Абматайце галаву цэлафанам і ручніком. Праз гадзіну змыйце шампунем. Маску выкарыстоўвайце двойчы на тыдзень два месяцы.

Стымуляцыйныя маскі

Стымуляцыйныя маскі часцей за ўсё робяць з гарчыцай, перцам і цыбуляй. Яны вельмі дзейсныя, але вельмі нялёгка пазбаўляцца ад цыбулінага паху, а перац моцна пячэ. Найлепшы эфект аказвае гарчычная маска.

Гарчыца дае магчымасць прагрэць скуру галавы, павялічваючы цыркуляцыю крыві і забяспечваючы харчаваннем валасяныя цыбуліны. Пасля выкарыстання масак з гарчыцы валасы перастаюць выпадаць, а іх рост узмацняецца і павялічваецца гушчыня. Выдатна падыдуць такія маскі для тлустых валасоў, бо яны падсушваюць валасы. А вось пры сухіх валасах маскі з гарчыцай можна рабіць вельмі рэдка.

Фота: pixabay.com

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?