Вы тут

Ацэнка фінансавага стану прадпрыемстваў і цыфравізацыі. Галоўчанка аб напрамках работы Банка развіцця


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка прымае ўдзел у пасяджэнні наглядальнага савета Банка развіцця, перадае БелТА.


Першае пытанне пасяджэння прысвечанае створанай Банкам развіцця сістэме ацэнкі паказчыкаў фінансавага стану топ-100 найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі. «Сістэма досыць зручная для карыстальніка, мае добрую ступень візуалізацыі, хуткія і досыць яркія вобразы і спосабы адлюстравання эканамічнай інфармацыі, але грунтуецца на не зусім для нас звыклых і традыцыйных паказчыках эканамічнай эфектыўнасці», — сказаў Раман Галоўчанка.

Прэм’ер-міністр лічыць, што за некалькі месяцаў доследна-прамысловай эксплуатацыі карысць сістэмы стала відавочнай. «Неабходна рухацца далей па шляху ўкаранення гэтай сістэмы, падлучэння да яе не толькі найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў, але і іншых арганізацый. Альбо тых, хто знаходзяцца на пастаянным кантролі ў сувязі з рэалізацыяй найважнейшых інвестыцыйных праектаў, альбо тых, дзе патрабуецца адсочваць эфектыўнасць дзяржаўнай падтрымкі, — наколькі яна рэальна працуе на паляпшэнне эканамічных вынікаў прадпрыемстваў», — звярнуў увагу кіраўнік урада.

Другое пытанне, якое плануецца разгледзець, — асноўныя вынікі работы Агенцтва сэрвісізацыі і рэінжынірынга. «Агенцтва заклікана выконваць наступныя задачы-удасканаленне механізмаў прадастаўлення дзяржаўных паслуг, перавод іх у электронны, лічбавы фармат, спрашчэнне алгарытмаў зносін па лініі „чалавек — дзяржава“ і „бізнес — дзяржава“, зніжэнне адміністрацыйнай нагрузкі на суб’ектаў гаспадарання і рашэнне іншых задач па цыфравізацыі бізнес-працэсаў, — адзначыў прэм’ер-міністр. — Па некалькіх напрамках праца ўжо вядзецца — ад некалькіх месяцаў да паўгода. Яшчэ шэраг праектаў знаходзяцца на стадыі планавання і складання абгрунтавання для іх пачатку. Мы таксама сёння гэта абмяркуем і адлучым задачы на кароткатэрміновую і сярэднетэрміновую перспектыву».

Акрамя таго, будуць разгледжаны пытанні, якія тычацца дзейнасці Банка развіцця. У прыватнасці, вынікі працы за першае паўгоддзе, а таксама прагноз па годзе ў цэлым.

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.