Вы тут

Галоўчанка: каб любіць Радзіму, яе трэба пазнаць


Прэм’ер-міністр Раман Галоўчанка павіншаваў з Днём ведаў навучэнцаў Вішаўскай сярэдняй школы Бялыніцкага раёна. Ён пабываў на ўрачыстай лінейцы, наведаў вучэбныя класы, а таксама паразважаў з першакласнікамі аб значэнні слова «Радзіма», перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Кожны пры слове Радзіма можа ўспомніць і падумаць аб самым блізкім і дарагім, — звярнуў увагу Раман Галоўчанка. — Для адных гэта бацькі — тата і мама, для іншых — дом, у якім нарадзіўся і вырас, або бабулін дом, дзе адпачываеш летам на вакацыях. Кожны з вас будзе правы. Вы будзеце расці і знаёміцца з самімі прыгожымі куткамі нашай Беларусі, бываць у розных месцах. Магчыма, гэта будзе асацыявацца ў вас з Радзімай. І каб вы не ўклалі ў гэта паняцце, кожны будзе правы. Ад імя мамы да Брэсцкай крэпасці — усё гэта наша любімая Радзіма. Але каб любіць яе больш, трэба яе пазнаць. Пакуль вы, дзеці, малыя, але паступова будзеце станавіцца дарослымі. Вашы школьныя гады пройдуць вельмі хутка і ў гэты перыяд трэба многае паспець. А першае, што трэба даведацца, гэта сваю краіну».

У новым навучальным годзе ў Вішаўскай сярэдняй школе Бялыніцкага раёна будуць навучацца 225 чалавек, у тым ліку 24 дзіцяці ўпершыню сядуць за парты. Ва ўстанове адукацыі дзейнічаюць 13 класаў-камплектаў, сярэдняя напаўняльнасць — 19 чалавек. Дзяцей падвозяць на заняткі па трох маршрутах з 15 населеных пунктаў. Калектыў школы налічвае каля 30 педагогаў, палова з якіх мае вышэйшую кваліфікацыйную катэгорыю.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».