Пра мінулае старажытнага пасёлка Капаткевічы можна расказваць шмат. За чатыры стагоддзя існавання тут неаднойчы ўзнікалі свае паданні, хуткацечны час называў сваіх герояў.
Удзельнікі міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі «Дарога да святыняў» усклалі кветкі да стэлы, каля якой на мармуровых плітах значацца імёны землякоў, загінуўшых у часы вайны. Тут жа святары прачыталі словы памінальнага набажэнства. Былі пасаджаны дрэўцы, пад карэнне якіх пасыпалі зямлю з месцаў, дзе пабывала экспедыцыя.
Каб больш даведацца пра гераічнае мінулае франтавікоў і падпольшчыкаў экспедыцыя завітала ў мясцовую сярэднюю школу. Музей гэтай школы вядомы плённай работай створанага тут атрада пашукавікоў-краязнаўцаў. Экспазіцыя змяшчае знойдзеныя матэрыялы пра чорныя часы фашысцкай акупацыі і халакост мясцовага насельніцтва, пра тое, як дзейнічалі мясцовыя партызаны і падпольшчыкі.
На сцяне школы ўмацаваная мемарыяльная дошка ў памяць пра былога вучня, які ўжо ў мірны час аддаў сваё жыццё, застаючыся верным воінскаму абавязку.
Пра помнікі героям капаткевіцкай зямлі, а таксама пра школьных пошукавікоў-краязнаўцаў расказваюць здымкі гэтага фотарэпартажа.
Трэба дадаць, што з музеем мы пазнаёміліся, дзякуючы мясцоваму настаўніку — Наталлі Капуцьке, якая ўжо сорак гадоў з’яўляецца адданай падпісчыцай газеты «Звязда».
Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара
Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.