Вы тут

У Беларусі ўбралі рапс з больш як 90 працэнтаў плошчаў


У Беларусі ўбралі рапс з 90,4 працэнта плошчаў, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.


Фота: pixabay.com

Паводле даных аператыўнай інфармацыі, на раніцу 1 верасня ў цэлым па краіне збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы) у сельскагаспадарчых арганізацыях убраны з 2,106 млн га, што складае 96,8 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 98,4 працэнта плошчаў (350,8 тыс. га), у Віцебскай вобласці — 92,2 працэнта (332,1 тыс. га), Гомельскай — 98,1 працэнта (342,2 тыс. га), Гродзенскай — 96,9 працэнта (302,5 тыс. га), Мінскай — 98 працэнтаў (449,6 тыс. га), Магілёўскай — 97,3 працэнта (328,9 тыс. га).

Таксама ў Беларусі ўбралі проса з 4,08 тыс. га, або 34,5 працэнта ад запланаванай плошчы, намалацілі 9,96 тыс. т з ураджайнасцю 24,4 ц/га. Грэчка ўбрана з 6,26 тыс. га (18,1 працэнта), намалочана 8,55 тыс. т пры ўраджайнасці 13,7 ц/га.

У краіне ўсімі катэгорыямі гаспадарак намалацілі 8,045 млн т збожжа.

Рапс убралі з 327 тыс. га, што складае 90,4 працэнта да ўборачнай плошчы, намалацілі 848,6 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 26 ц/га. Яравога рапсу намалацілі 44,3 тыс. т.

Аб’ём закупак збожжа для дзяржаўных патрэб на 2022 год складае 811,4 тыс. т.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».