Вы тут

Новы навучальны корпус адкрылі ў БДУ ў Дзень ведаў


Сімвалічную чырвоную стужачку перарэзалі намеснік прэм’ер-міністра Ігар Петрышэнка і рэктар БДУ Андрэй Кароль.


Ігар Петрышэнка павіншаваў калектыў універсітэта са святам і адзначыў: «У нашай краіне робіцца ўсё для таго, каб сістэма адукацыі развівалася, мацнела і ішла ў нагу з выклікамі сучаснасці». Напрыканцы прывітальнай прамовы намеснік прэм’ер-міністра дадаў, што БДУ — гэта магутная ВНУ з гісторыяй і глыбокімі традыцыямі, а новы навучальны корпус стаў яшчэ адным сімвалічным падарункам універсітэту, які летась адзначыў 100-гадовы юбілей.

Як расказаў рэктар Андрэй Кароль, навучальны корпус быў пабудаваны пры падтрымцы дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы і за кошт фінансавых сродкаў ВНУ. Тут будуць вучыцца будучыя эколагі, замежныя навучэнцы філалагічнага і эканамічнага факультэтаў, функцыянаваць Цэнтр міжнароднай адукацыі. У мінулым годзе ў ВНУ навучалася больш за 4600 замежных грамадзян, з іх 495 на філалагічным факультэце і 651 — эканамічным.

БДУ, як падкрэсліў Андрэй Кароль,— лідар у экспарце адукацыйных паслуг у Беларусі. Аднак на працягу апошніх гадоў стрымліваючым фактарам для павелічэння абаротаў экспарту быў недахоп вучэбных і жылых плошчаў. «Гэты навучальны корпус дасць магчымасць вырашыць адну з існуючых праблем і запланаваць больш грандыёзныя мэты для далейшага развіцця адукацыйных паслуг», — лічыць рэктар.

Ад імя студэнтаў выступіла магістрант Вэнь Хуань эканамічнага факультэта. Яна падзякавала вядучай беларускай ВНУ за якасную адукацыю і ўважлівае стаўленне да замежных студэнтаў, а таксама пажадала ўніверсітэту далейшага працвітання.

Сяміпавярховы новы навучальны корпус вышынёй 28,94 метра размяшчаецца ў Мінску па вуліцы Даўгабродскай, 20. Яго плошча складае 16 тысяч квадратных метраў. У ім размешчаны 20 навучальных аўдыторый, у тым ліку чатыры лекцыйныя, 16 лабараторый, камп’ютарныя класы, лінгафонныя кабінеты, адміністрацыйныя і гаспадарчыя памяшканні, а таксама медыцынскі блок, актавая зала, бібліятэка, сталовая на 155 месцаў і буфет на 32 месцы. Памяшканні будуць забяспечаны доступам у інтэрнэт.

Паляпшэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы — адна з прыярытэтных задач для БДУ. На гэты момант завяршаецца рэканструкцыя другой чаргі галоўнага корпуса ўніверсітэта, абноўлены ўніверсітэцкі дворык. Ідзе капітальны рамонт будынка гістарычнага факультэта. У 2024 годзе плануецца распачаць капітальны рамонт трэцяй і чацвёртай чэргаў галоўнага корпуса, прыступіць да ўзвядзення фізкультурна-аздараўленчага комплексу на Курчатава.

Надзея НІКАЛАЕВА

Фота прэс-службы БДУ

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».